Урачыстая цырымонія памятнага гашэння спецыяльнага канверта да XXXІІ Дня беларускага пісьменства прайшла ў Лідзе. Удзел у ёй прынялі намеснік Прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, а таксама юныя лідчане, піша lidanews.by.

– Сёння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускаецца маркіраваны канверт з арыгінальнай паштовай маркай. І гэта не проста канверт, на якім адлюстраваны славутасці Ліды, – адзначыла ў віншавальным слове Святлана Юркевіч. – З дапамогай паштовых каналаў пра яго даведаюцца 192 краіны свету! Гэта наш невялікі, але важны ўклад ў захаванне гісторыі і передачы яе маладому пакаленню.

Мастацкі канверт выпушчаны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі тыражом 20 тыс. экзэмпляраў. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам і Лідскім раённым выканаўчым камітэтам.

Ілюстрацыя на канверце ўключае выяву помніка Францыску Скарыну, Лідскага замка, а таксама эмблему Дня беларускага пісьменства і герб горада. Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 г уключна ў межах Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта і іншыя ганаровыя госці.

lidanews.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#деньписьменности

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации