Многія грамадзяне пасля будаўніцтва жылога дома і падключэння ўсіх неабходных інжынерных сетак для камфортнага пражывання часта не ведаюць, што рабіць далей.

Асноўнымі нарматыўнымі дакументамі з’яўляецца Палажэнне аб парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, і Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва”.

Жылы дом уводзіцца ў эксплуатацыю прыёмачнай камісіяй, якая прызначаецца прадстаўнікамі мясцовых органаў улады. Падставай для ўводу дома ў эксплуатацыю з’яўляецца ведамасць тэхнічных характарыстык, выраб якой ажыццяўляецца ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі (БТІ), па заяўным прынцыпе.

Камітэт нагадвае, што для атрымання ведамасці тэхнічных характарыстык на ўвод жылога дома ў эксплуатацыю ў момант правядзення абмеру спецыялістам па аб’екце павінны быць выкананы: у поўным аб’ёме –падмурак, сцены, перакрыцці, дах, вокны, падлога, сістэма ацяплення, водазабеспячэнне, каналізацыя і электразабеспячэнне, дапускаецца – адсутнасць пакрыццяў падлогі, дзвярных блокаў у міжпакаёвых перагародках, вонкавай і ўнутранай аддзелкі, свяцільняў, разетак, выключальнікаў; ванны, душа, унітаза, бідэ, душавых паддонаў, газавай і электрычнай пліты; адмосткі, ганка, пандусаў, падстрэшкаў; гаспадарчых пабудоў на прыдамавой тэрыторыі.

Канчатковым вынікам работы прыёмачнай камісіі з’яўляецца акт прыёмкі, затым мясцовы выканаўчы камітэт прымае рашэнне аб зацвярджэнні адпаведнага акта.

Значная частка грамадзян прымае рашэнне выканаўчага камітэта за канчатковы дакумент, аднак пасля яго атрымання неабходна зноў звярнуцца ў тэрытарыяльную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі і заказаць выраб тэхнічнага пашпарта (без правядзення абследавання) і толькі пасля яго атрымання напісаць адпаведную заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння і ўзнікнення правоў у дачыненні да ўзведзенага капітальнага будынка, жылога дома (збудавання), ізаляванага памяшкання або незавершанага закансерваванага капітальнага будынка.

Звяртаем увагу, што тэрмін звароту па дзяржаўную рэгістрацыю абмежаваны двума месяцамі і пачынаецца з дня прыняцця рашэння аб зацвярджэнні акта прыёмкі ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва або падпісання акта аб кансервацыі.

Пры невыкананні звароту па дзяржаўную рэгістрацыю ў двухмесячны тэрмін артыкулам 24.48 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 10 базавых велічыняў.

28 кастрычніка з 10 да 12 гадзін будзе працаваць тэлефон гарачай лініі ў горадзе Гродне 8-0152-79-88-18, па якім можна звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках парушэнняў прыёму або неабгрунтаванай адмовы ў прыёме заявы ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации