Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага. Разгледжаны два пытанні.

Аб рабоце сельгасарганізацый раёна па падрыхтоўцы да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур расказаў загадчык сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Мазоль. Адзначыў, што сёлета належыць убраць 16 398 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, 4374 – азімага, 1491 – яравога рапсу. Плануецца атрымаць 69 100 тон намалоту зерневых і зернебабовых, 13 500 тон алеянасення рапсу, іх ураджайнасць па раёне павінна скласці 42,1 і 23 цэнтнеры з гектара адпаведна. Згодна з рашэннем райвыканкама гаспадаркам неабходна выканаць аб’ёмы паставак збожжа і алеянасення рапсу для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб у аб’ёме 6630 тон, у тым ліку пшаніцы – 4400 тон, жыта – 160, ячменю – 190, аўсу – 200, грэчкі – 60, піваваранага ячменю – 950, рапсу – 670.

Для выканання ўсяго комплексу работ у сельгасарганізацыях раёна ёсць 55 збожжаўборачных камбайнаў, у тым ліку 10 КЗС-2124, 33 КЗС-1218, імпартных – 12, 47 прыставак для ўборкі рапсу, больш за 60 грузавых аўтамабіляў, іншая тэхніка. З пачатку 2025 года камбайнавы парк зменшыўся на 7 камбайнаў, атрыманы 4 новыя, сярэдняя нагрузка на іх вышэйшая за мінулагоднюю. На 23 чэрвеня гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў складае 69 %, прыставак для ўборкі рапсу – 94 %, збожжасушыльных комплексаў – 68%. Прыспешыцца трэба КСУП “Жукоўшчына” і ААТ “Дварэц-Агра”. Для дапрацоўкі збожжа ёсць 19 збожжасушыльных комплексаў, іх сумарная прапускная здольнасць – 399 планавых тон у гадзіну. Для захоўвання – 44 складскіх памяшканняў на 56 000 тон, у тым ліку 18 насенных на 12 800 тон. На жніве мяркуецца задзейнічаць 221 механізатара, у тым ліку 66 – для работы на збожжаўборачных камбайнах. Забяспечанасць кадрамі складае 89 %, яшчэ плануецца прыцягнуць 24 механізатары. Для ўборкі ўраджаю спатрэбяцца 1150 тон дызпаліва і 90 тон бензіну.

Зацверджаны мерапрыемствы і адказныя выканаўцы для стварэння бяспечных умоў працы. Інспекцыя дзяржтэхнагляду па графіку праводзіць агляды тэхнікі з выдачай допускаў, асаблівая ўвага надаецца першасным сродкам тушэння, медыцынскім аптэчкам. Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама кантралюе падрыхтоўку і гатоўнасць збожжасушыльных комплексаў, допускі да работы на іх супрацоўнікаў, якія прайшлі навучанне, праверку ведаў, інструктажы па ахове працы, абавязковыя медагляды.

Андрэй Садоўскі акцэнтаваў увагу кіраўнікоў гаспадарак на тым, што жніво сёлета будзе ладзіцца ў больш познія тэрміны, работы шмат, нагрузка на камбайны павялічана, таму важна не ўпусціць час. У дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў, дзе ёсць адставанне ад графікаў, кіраўнік раёна прыняў завярэнні, што тэхніка будзе падрыхтавана належным чынам, а ўборачная кампанія пройдзе у вызначаны перыяд. Увагу эканамістаў Андрэй Уладзіміравіч звярнуў на тое, што выніковая праца на жніве павінна быць адпаведна ўзнагароджана, таму неабходна прадугледзець меры стымулявання. Не менш важна гаспадаркам раёна паклапаціцца і пра ўласны насенны фонд.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі расказаў аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі раёна па папярэджанні і недапушчэнні крадзяжоў маёмасці ўсіх форм уласнасці. Як сведчаць лічбы, колькасць правапарушэнняў змяншаецца, але застаецца значнай, адной з галоўных з’яўляецца менавіта праблема крадзяжоў (летась – 17, сёлета – 9). Для папярэджання правапарушэнняў супрацоўнікі міліцыі сёлета правялі 127 рэйдаў па маніторынгу працоўнай дысцыпліны: выяўлена 13 фактаў знаходжання на працоўных месцах у стане алкагольнага ап’янення (2 вартаўнікі), кіраўнікам сельгасарганізацый накіравана 7 прадпісанняў. Колькасць крадзяжоў з жылля таксама знізілася з 11 да 6. У Дзятлаве ўчынены тры крадзяжы, прычым два ў грамадскіх месцах. Праводзіцца актыўная прафілактычная работа у сродках масавай інфармацыі, працоўных калектывах, распаўсюджваюцца памяткі для насельніцтва. На жаль, не ўсе грамадзяне разумеюць, што сваю маёмасць трэба трымаць пад замком або сігналізацыяй ці ўсталяваць сістэму відэаназірання. Менавіта абыякавасць гаспадароў – асноўны фактар, які правакуе злодзеяў. Ёсць нявырашаныя задачы па забеспячэнні захаванасці тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, аб’ектах гандлю. Прагназуючы развіццё аператыўнай абстаноўкі, варта мець на ўвазе магчымыя крадзяжы з нежылых дамоў, у грамадскіх месцах і месцах адпачынку, а з улікам набліжэння ўборачнай кампаніі – з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Таму ў час жніва работа міліцыі будзе актывізавана.

Пры абмеркаванні тэмы ўвага была скіравана на неабходнасць наладжвання больш цеснага супрацоўніцтва праваахоўнікаў з кіраўніцтвам гаспадарак, па-магчымасці, абсталяванне збожжасушыльных складоў сістэмамі відэаназірання.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации