У раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа ёсць цудоўная пераднавагодняя традыцыя: штогод яе актывісты рэалізуюць на Дзятлаўшчыне дабрачынную рэспубліканскую акцыю “Ёлка жаданняў”.

Больш падрабязна аб праекце расказала старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк:

– Дабрачынная акцыя “Ёлка жаданняў” сёлета прадоўжыцца да 15 студзеня. Як і заўжды, яе мэта – падарыць свята тым, хто асабліва мае патрэбу ў цеплыні і ўвазе. Прыняць удзел у кампаніі можа любы жадаючы, для гэтага ёсць некалькі спосабаў.

Першы – гэта знайсці ёлку з паштоўкамі ў гандлёвым або бізнес-цэнтры. У Дзятлаве дрэўца жаданняў з эмблемамі і сімволікай Таварыства Чырвонага Крыжа ўстаноўлена ў магазіне “Родны Кут”. На ёлцы можна выбраць паштоўку з жаданнем і купіць адпаведны падарунак, каб пакінуць яго ў цялежцы з эмблемай акцыі, а можна проста набыць салодкія пачастункі і пакласці іх у якасці падарунка. Усе гэтыя сюрпрызы ад дабрадзеяў абавязкова знойдуць сваіх адрасатаў. На працягу навагодніх і калядных святаў мы з валанцёрамі будзем удзельнічаць у мерапрыемствах і віншавалььных рэйдах, каб свята завітала да тых, хто яго асабліва чакае.




Акрамя таго, актыўны ўдзел у акцыі “Ёлка жаданняў” кожны год прымаюць арганізацыі і прыватныя прадпрымальнікі раёна. Сёлета мы ўжо атрымалі важкі падарунак у карзіну акцыі ад Мікалая Шалевіча. Думаю, што і іншыя добраахвотнікі далучацца.

Варта зазначыць, што зрабіць можна і грашовае анлайн-ахвяраванне з дапамогай сістэмы ЕРИП, у такім выпадку валанцёры аб’яднання самі набудуць падарункі на сабраныя сродкі.

Напрыканцы, як прыклад, хачу прывесці некалькі лічбаў: летась у Беларусі дзякуючы “Ёлцы жаданняў” 12 287 дзяцей і 4920 пажылых людзей, якія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, атрымалі свае навагоднія падарункі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае