Categories: Падзеі

Як не згубіцца ў лесе

Каб паход у лес не стаў трагедыяй, работнікі міліцыі раяць грыбнікам выконваць няхітрыя правілы.

Перад выхадам у лес папярэдзьце родных, куды ідзяце. Калі паедзеце ў лес на машыне, падумайце, ці хопіць бензіну, каб даехаць туды і назад. Калі жывяеце адны, паведаміце ўсю інфармацыю суседзям ці пакіньце запіску з верагодным маршрутам руху.

Абавязкова вазьміце з сабой мабільны тэлефон з зараджанай батарэяй. Цяпер гэта самы эфектыўны сродак выяўлення чалавека. Кантралюйце ўзровень батарэі, не рабіце непатрэбных званкоў, доўга не размаўляйце па тэлефоне.

У кішэні ў вас заўсёды павінны быць нож, запалкі і гадзіннік. Па гадзінніку можна арыентавацца, як па компасе.
Апранайцеся ярка. Пераважна ў аранжавыя, чырвоныя, жоўтыя, белыя курткі. Добра на іх мець святлоадбівальныя элементы.

Перад уваходам у лес паглядзіце па компасе, з якога боку вы заходзіце, каб разумець, у які бок выходзіць.
Старайцеся не сыходзіць далёка ад знаёмага маршруту, не “зразайце” вугал па незнаёмай мясцовасці, асабліва па балотнай.

У лесе прытрымвайцеся якіх-небудзь арыенціраў (дарогі, чыгуначных пуцей, ліній электраперадачы, газаправодаў і г. д.).

Не злоўжывайце спіртнымі напоямі.

Вазьміце з сабой лекавыя сродкі. Асабліва гэта тычыцца пажылых і хворых людзей.

Лепш за ўсё не хадзіць у лес аднаму, а ўзяць з сабой чалавека, які добра арыентуецца на дадзенай мясцовасці.

Што рабіць, калі вы згубіліся ў лесе

Калі вы ўсё ж згубіліся, паспрабуйце не панікаваць. Спыніцеся і падумайце, адкуль прыйшлі, ці не чуваць шуму машын або цягнікоў, брэху сабак, галасоў людзей.

Трубы на дахах можна ўбачыць за тры кіламетры, заводскія трубы – за 6 кіламетраў, званіцы і вежы – за 15 кіламетраў. Спакойна азірніцеся, ацаніце сітуацыю і вызначыце бакі свету. У гэтым вам дапамогуць наступныя назіранні.

Мох на дрэвах расце з паўночнага боку.

Мурашнікі заўсёды размяшчаюцца з паўднёвага боку дрэва.

Дупло дзятла знаходзіцца на паўднёвым баку.

Лясныя ягады з паўднёвага боку чырвоныя, з паўночнага – зеленаватыя.

Сонца ў 14 гадзін знаходзіцца на поўдні. Цені ад дрэваў пры гэтым «глядзяць» на поўнач.

Ноччу арыентавацца можна на Палярную зорку: яна заўсёды знаходзіцца на поўначы.

Калі дакладна ведаеце, што вас будуць шукаць, заставайцеся на месцы, развядзіце вогнішча, спявайце песні. Па дыме і голасе знайсці чалавека лягчэй.

Збіраючыся начаваць, зрабіце пасцелю з лапніка. Вогнішча пажадана падтрымліваць усю ноч (для гэтага закіньце туды пару тоўстых галін).

Калі шукаеце дарогу самі, старайцеся не віхляць. Добра, калі атрымаецца выйсці на лінію электраперадачы, чыгунку, газаправод, раку.

Падаваць гукавыя сігналы можна ўдарамі палкі аб дрэвы. Гук ад іх далёка разыходзіцца па лесе.

Не панікуйце, калі зразумееце, што пачынаеце кружыць. Гэта звычайная з’ява называецца “фокусам правай нагі”. Адзін крок у людзей заўсёды карацейшы за другі. Як бы вы ні імкнуліся ісці прама, вас абавязкова будзе заносіць убок. Каб вытрымаць намечаны напрамак, неабходна выбіраць добра прыкметны арыенцір праз кожныя 100-150 м маршруту. Гэта асабліва важна, калі шлях перакрыў завал або густы хмызняк, якія прымушаюць адхіліцца ад прамога кірунку.

Калі неабходна арганізаваць часовую стаянку, гэта трэба зрабіць на сухім месцы. Трэба пабудаваць прытулак з дапаможных матэрыялаў, развесці вогнішча, папоўніць запасы ежы з каморы прыроды і чакаць прыходу дапамогі. Размясціцца лепш за ўсё каля ручая ці ракі, каб мець запас вады. Часовай хованкай можа служыць навес, будан, зямлянка.

Галоўны вынік: зрабіце сябе бачным. Перш за ўсё, трэба знайсці адкрытае месца, збудаваць на бліжэйшай паляне высокія крыжы з яловых сукоў. Пяткай можна зрабіць у зямлі глыбокія баразёнкі, паблізу сцежкі скласці з камянёў купкі. Устанаўлівайце такія знакі, якіх у звычайнай прыродзе не існуе і якія могуць быць бачныя з далёкай адлегласці ці з вышыні.

Д.СКВАРЧЫНСКІ,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

9 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago