Алкагольная залежнасць даволі хутка пачынаецца менавіта ў жанчын, цяжка лечыцца. На жаль, з-за гэтай хваробы пакутуюць не толькі прадстаўніцы слабой паловы чалавецтва, але і іх непаўналетнія дзеці, якія літаральна становяцца сіротамі пры жывых маці.
Такая бяда напаткала юнага жыхара Дзятлава, маці якога ў маі-чэрвені праходзіла лячэнне ад алкагольнай залежнасці ў стацыянары і да нядаўняга часу прымала таблеткі. Перамагчы хваробу жанчыне не ўдалося, нядаўна яна за п’янку і прагулы звольнена з работы.
Пакуль маці лячылася, сын жыў з бацькам і бабуляй. Аднак забіраць непаўналетняга назаўсёды яны не адважваюцца. Бабуля сцвярджае, што ў бацькі ткасама сур’ёзныя праблемы з алкаголем. Ці зможа мужчына іх пераадолець, пакуль не зразумела, аднак на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх ён, у адрозненні ад былой жонкі прыйшоў. Бацьку парэкамендавалі тэрмінова звярнуцца да нарколага і пачаць лячэння, каб у сына з’явіўся шанц пазбегнуць знаходжання ў прытулку. А пакуль ідзе збор дакументаў на прызнанне дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…