План законапраектаў на 2018 год цяпер фарміруецца і пакуль знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення. Аб гэтым у інтэрв’ю расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.
Паводле яго слоў, на сённяшні дзень плануюцца да распрацоўкі новыя праекты законаў “Аб персанальных даных”, “Аб судова-экспертнай дзейнасці”, а таксама канцэпцыя праекта закона “Аб папярэджанні насілля ў сям’і”.
У сацыяльнай сферы з улікам практыкі правапрымянення будуць унесены змяненні ў законы “Аб ахове працы”, “Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях”, “Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека”, “Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі”, а таксама ў законы па пытаннях сацыяльнай абароны інвалідаў у мэтах рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў, донарства крыві і яе кампанентаў.
З улікам даручэнняў кіраўніка дзяржавы прадугледжана комплексная карэкціроўка закона “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”.
Акрамя таго, плануецца ўнясенне змяненняў у законы “Аб рэкламе”, “Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва”, “Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці”, “Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў”, у законы па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі, узмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і іншыя.
У мэтах прывядзення законаў у адпаведнасць з міжнародна-прававымі актамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, будуць унесены змяненні ў Кодэкс унутранага воднага транспарту, закон “Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў”.
Увядзенне міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі патрабуе ўнясення змяненняў у закон “Аб аўдытарскай дзейнасці”. Прадугледжваецца таксама карэкціроўка закона “Аб дарожным руху” па пытаннях выдачы міжнародных вадзіцельскіх пасведчанняў і прадастаўлення права на кіраванне транспартнымі сродкамі.
Канчатковая рэдакцыя плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год пасля ўзгаднення з зацікаўленымі будзе прадстаўлена ў снежні 2017 года на зацвярджэнне Прэзідэнта, заўважыў Вадзім Іпатаў.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации