З 1 мая па 1 кастрычніка ў Беларусі праходзіць рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”.
Больш падрабязна пра яе расказала інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Арына Грыб:

– Мэта мерапрыемства – арганізацыя вольнага часу і адпачынку дзяцей у летні перыяд і прыняцце дадатковых мераў па павышэнні ўзроўню іх бяспекі.
У час праграмы суб’екты прафілактыкі будуць надаваць больш пільную ўвагу месцам масавага адпачынку дзяцей і моладзі, папярэджанню супрацьпраўных паводзінаў у падлеткавым асяроддзі, развіццю інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу школьнікаў, далучэнню іх да грамадскай дзейнасці, стварэнню неабходных умоваў для забеспячэння бяспекі і законапаслухмяных паводзінаў непаўналетніх, іх максімальнай працоўнай і карыснай занятасці.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga