Хвіліны душэўнасці. Шчыра моліцца Богу за здароўе ўсіх людзей

Вясёлая, добразычлівая, гасцінная Леакадзія Грыгілевіч з аграгарадка Раклевічы адсвяткавала сёлета свой 90-гадовы юбілей. З гэтай значнай датай яе прыехалі павіншаваць удзельнікі творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Па традыцыі, артысты жадалі здароўя, дабрабыту, падтрымкі і павагі ад родных і блізкіх, падрыхтавалі юбілярцы сувеніры і вясёлыя песні.

Леакадзія Дамінікаўна нарадзілася ў вёсцы Павіланцы Воранаўскага раёна. Дзяўчынка скончыла ўсяго чатыры класы. Вучылася грамаце па польскім буквары, таму дасканала ведае польскую мову, а таксама літоўскую, бо яе вёсачка знаходзілася на мяжы з Літвой. Вельмі рана пайшла працаваць на “шараварку” (арганізацыя, якая займалася рамонтам і прыбіраннем  дарог).

Ткаць, вязаць і шыць Леакадзія навучылася ад матулі ў падлеткавым узросце. Яшчэ адно патрэбнае ўменне з дзяцінства, якое спатрэбілася на ўсё жыццё, – смачна гатаваць. Дарэчы, і цяпер любіць пеставаць сваімі даўнейшымі стравамі ўнукаў і праўнукаў.

У маладосці любіла хадзіць на “вечарыны” – так у іх мясцовасці называліся вясковыя танцы, якія ладзіліся кожную суботу то ў адной хаце, то ў другой. Дзяўчына прыгожа спявала, таму прымала актыўны ўдзел у вясковых абрадах “Валачобнікі” і “Калядкі”, таксама лічылася добрай танцоркай, і кавалеры запрашалі яе на кожны танец.

А як жа ў маладосці без кахання? Аднойчы дзяўчына пазнаёмілася з прыгожым хлопцам Францішкам. Маладыя не проста спадабаліся адзін аднаму, а пакахалі і хутка пажаніліся. Вяселле па тых мерках было з размахам: маладых у касцёл везлі не на конях, а па-сучаснаму – на машыне. Каля касцёла іх сустракалі вясёлыя музыкі, якія гралі на гармоніку, скрыпцы і бубне. Гулялі вяселле тры дні.

– Жылі мы, як і ўсе, небагата, але стараліся, трымалі вялікую гаспадарку, – успамінае Леакадзія Дамінікаўна. – У нас нарадзіліся тры дачушкі і сынок. Неўзабаве расфарміравалі калгас, і ў 1971 годзе мы вырашылі пераехаць у Дзятлаўскі раён, у вёску Раклевічы. Тут нам далі катэдж.

Жанчына да гэтай пары вельмі ўдзячная за такі падарунак лёсу. Палюбіліся Раклевічы, яго інфраструктура, добрыя і шчырыя людзі, але цёплыя ўспаміны пра родную вёсачку Павіланцы назаўсёды засталіся ў душы і сэрцы.

– Іншы раз як надыдуць успаміны пра родны куточак, дык, здаецца, пайшла б пешшу туды, дзе нарадзілася, – кажа юбілярка.

Да 80 гадоў яшчэ хадзіла на сезонныя сельскагаспадарчыя работы ў калгас. Да гэтай пары наведвае касцёл у Дзятлаве на ўсе каталіцкія святы, трымаецца ўсіх пастоў, шчыра моліцца Богу за здароўе і дабрабыт не толькі сваёй вялікай сям’і, але і ўсіх людзей.

– Нягледзячы на  трагічныя падзеі ў сям’і, а мне прыйшлося пахаваць мужа і дачку, я шчаслівы чалавек. Мне Бог даў чацвёра дзетак, восем унукаў і трынаццаць праўнукаў, – прызнаецца Леакадзія Дамінікаўна. – Жадаю маім родным, а таксама ўсім людзям на зямлі толькі дабра. Лічу, што цяпер кіраўніцтва нашай дзяржавы дае цудоўныя магчымасці жыць і працаваць маладому пакаленню, у нашага старэйшага пакалення – забяспечаная старасць, а ў роднай краіне – мір і спакой.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

10 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

10 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

11 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

11 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

12 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago