Навучэнцы нядзельнай школы, што дзейнічае ў Дварцы, сабраліся ў кабінеце праваслаўнай культуры, каб адсвяткаваць Масленіцу за багатым блінным сталом. Вучні з айцом Сергіем ўзгадалі гісторыю свята, пагаварылі пра Даравальную нядзелю – апошні дзень Масленіцы і Вялікі пост.
А пасля прыступілі да самага чаканага: каштавання бліноў, якія красаваліся на святочным стале, спечаныя ўмелымі рукамі матушкі Алены Антошкавай, а таксама матуль Аляксандры Жэвага і Валерыі Сямашка.
Якая ж Масленіца без вясёлых гулянняў! Ад душы наеўшыся бліноў, усе жадаючыя маглі прадэманстраваць свой спрыт і хуткасць у пагоні за салодкімі прызамі. Разумнікі і разумніцы паказвалі сваю дасціпнасць у веданні беларускіх прымавак і прыказак, а таксама разгадваючы загадкі пра з’явы прыроды і прадметы побыту беларусаў. Узнагародаю сталі магніцікі з выявамі хлопчыкаў і дзяўчынак у народным адзенні, матыватарамі на станоўчыя справы – закладкі ў падручнікі. Хіба ж не здорава!
Свята працягнулася “загадкавым” кірмашом, на якім за адгаданыя загадкі вучні маглі “купіць” сабе сувеніры на памяць. Тавар каштаваў нядорага: закладка – 2 загадкі на беларускай мове, магніцік – 4, а блакноцік – ажно 6! Як кажуць людзі: “Падыходзь, не зявай! У запас набірай!”
Разыходзіліся дамоў трошку стомленыя, але задаволеныя і вясёлыя.
Кірыл ЖЫХ,
вучань 7 класа Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #школа
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…