Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці пабываў у вёсцы Чырвоны Бор у Алены Маскаль. Разам з імянінніцай артыстаў у гэты дзень сустракалі шмат сваякоў, якія прыехалі павіншаваць з 80-гадовым юбілеем маму, бабулю, прабабулю. У яе гонар гучалі словы найлепшых пажаданняў і вясёлыя песні. Па добрай традыцыі юбілярка расказала пра сваё жыццё.
Нарадзілася Алена Міхайлаўна ў сям’і сялян, у якой, акрамя яе, выхоўваліся яшчэ брат Міхаіл і сястра Галіна. Алена скончыла ўсяго 5 класаў, таму што была старэйшай з дзяцей і трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У вольны час яна з сястрой любіла ткаць, вышываць, вязаць спіцамі і кручком.
У 14 гадоў дзяўчына пайшла працаваць у калгас, дзе выконвала розныя работы. У жыцці давялося асвоіць шмат прафесій: вазіла торф на палі, даглядала коней, была цялятніцай, насіла пошту, працавала ў быткамбінаце. Агульны працоўны стаж склаў больш за 33 гады.
З мужам Іванам пазнаёмілася на танцах. Ён працаваў трактарыстам, а ў сезон – на камбайне. У сям’і нарадзілася трое дзяцей. Даўно павырасталі сын і дочкі, стварылі свае сем’і і паехалі з бацькоўскага дома. Старэйшая дачка Тамара жыве ў аграгарадку Хвінявічы, сын Аркадзь і дачка Таццяна – у Гродне. Юбілярка мае чатырох унукаў і ўжо трох праўнукаў.
– Сказаць, што я люблю бабулю, – гэта нічога не сказаць. Кожнае лета я праводзіў у яе і нават крыху жыў, хадзіў тут у школу. Успаміны пра той час засталіся самыя цёплыя. Кожную раніцу бабуля мяне паіла малаком, а смак бліноў са свежым тварагом, смятанай і маслам ніколі не забыць. Заўсёды буду памятаць бабуліны патрэбныя і карысныя парады, яе бязмежную любоў і дзіцячае адчуванне абароненасці і шчасця. У многім дзякуючы бабулі я стаў настаўнікам. Цяпер працую ў горадзе Скідзелі, выкладаю матэматыку, – такімі ўспамінамі дзеліцца старэйшы ўнук Іван.
А праўнук Арцём жадае прабабулі не хварэць, быць заўжды вясёлай.
На юбілей да Алены Міхайлаўны прыехалі ўсе родныя і блізкія. Прыйшлі і сяброўкі Алена Жыбко і Яўгенія Філідовіч. Жанчыны сябруюць ужо шмат гадоў, дзеляцца навінамі, абменьваюцца кулінарнымі рэцэптамі, спосабамі вырошчвання агародніны, разам адзначаюць усе святы.
Алена Міхайлаўна шчыра дзякавала гасцям за віншаванні, а маладому пакаленню пажадала здароўя, міру і дабра.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…