Хто крылы расправіў на роднай зямлі. Амаль паўстагоддзя ў будаўнічай галіне

Самыя цёплыя віншаванні ад прафсаюза з нагоды 70-гадовага юбілею прымаў прараб будаўнічай брыгады КСУП “Жукоўшчына” Вячаслаў Дарафейчык.

Павіншаваць Вячаслава Станіслававіча і ўручыць яму грамату за добрасумленную шматгадовую працу прыехаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ва ўпраўленні сельгаспрадпрыемства да яго далучылася лідар прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Вольга Аўхім.

– Жадаю, каб вам і надалей хацелася жыць, працаваць і прыносіць карысць людзям і арганізацыі, – шчыра павіншаваў Уладзімір Фёдаравіч. – Моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, заставайцеся ў страі столькі, колькі самі пажадаеце.

Ад імя кіраўніцтва гаспадаркі і прафкама вершаванымі радкамі імянінніка-юбіляра павіншавала Вольга Аўхім.

Не застаўся Вячаслаў Дарафейчык і без грашовых падарункаў ад сельгасарганізацыі і прафсаюза да сваёй круглай даты.

Вячаслаў Дарафейчык – ураджэнец невялікай вёсачкі Скіпоравіцкі Бор, якой ужо няма на карце нашага раёна. У 1968 годзе сям’я яго бацькоў пераехала ў вёску Малдавічы. Наш зямляк скончыў Казлоўшчынскую сярэднюю школу, потым – Лідскі індустрыяльны тэхнікум. Выкладчыкі і сябры настойвалі, каб юнак ішоў вучыцца далей, аднак Вячаслаў вырашыў, што больш карысці прынясе на вытворчым участку. Так, у 1978 годзе ён пачаў працоўную дзейнасць у БУ-175 будтрэста № 19 горада Ліды. Арганізацыя была генпадраднай і займалася пераважна аддзелкай – тынкоўкай, абліцоўкай, страхарнымі работамі, устаноўкай падлогі. Сярод вядомых аб’ектаў, на якіх давялося папрацаваць Вячаславу Станіслававічу, былы будынак Дома быту горада Ліды, сацкультбыт, шматкватэрныя жылыя дамы.

Менавіта ў гэты перыяд адбылася лёсавызначальная для нашага земляка сустрэча: пад кіраўніцтва маладога майстра трапіла юная прыгажуня Ала, якая на той час была навучэнкай старэйшага курса галіновай вучэбнай установы. Дзяўчына прыйшла ў брыгаду адточваць майстэрства тынкоўшчыка-маляра, а ў выніку – атрымала прапанову рукі і сэрца.

Назад у родны раён Вячаслаў Дарафейчык вярнуўся ў 1985 годзе ўжо з любімай жонкай, а прывяло маладую сям’ю на Дзятлаўшчыну кватэрнае пытанне. Да гэтага маладыя жылі ў невялікім пакоі ў інтэрнаце, выдзеленым Лідскім будтрэстам.

У былы калгас “1 Мая” новага работніка паклікаў галоўны аграном гэтай гаспадаркі Уладзімір Гульнік – муж сястры Вячаслава Станіслававіча. Менавіта ў сваякоў па першым часе жыла сям’я Дарафейчыкаў, пакуль не атрымала ад гаспадаркі ўласны дом.

Ала Іванаўна да выхаду на заслужаны адпачынак адпрацавала ў архітэктурным бюро ў Дзятлаве, а Вячаслаў Станіслававіч чатыры апошнія дзесяцігоддзі працоўнай дзейнасці аддаў калгасу “1 Мая”, пасля рэарганізацыі – КСУП “Жукоўшчына”.

Разам з жонкай ён выгадаваў сына і дачку, цяпер сямейная пара радуецца траім унукам. Юбіляр ніколі не пашкадаваў, што амаль паўстагоддзя прысвяціў будаўнічай прафесіі.  

– Справу сваю люблю за разнастайнасць, – прызнаецца імяніннік. – За тое, што на розных участках разам з маімі падначаленымі плёнам працы прыносім карысць і камфорт людзям.

У вольны ад работы час наш зямляк не любіць сядзець склаўшы рукі: з задавальненнем займаецца хатняй гаспадаркай, уласным аўтамабілем, чытае кнігі.

З пазіцыі важкага жыццёвага вопыту ён зрабіў для сябе лагічную выснову, што менавіта самаадданая і сумленная фізічная праца дапамагае чалавеку дабівацца пажаданых вынікаў, часам нават лечыць і адназначна падаўжае маладосць арганізму. Сучаснай моладзі юбіляр таксама раіць менш часу бавіць у віртуальнай прасторы, а брацца за рэальныя задачы, карысныя для людзей, грамадства, сябе.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

44 минуты ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

54 минуты ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

3 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago