Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. 17 верасня – сімвал салідарнасці, стварэння і яднання беларускага народа. Гэты дзень нагадвае нам аб тым, што наша сіла – у адзінстве, вернасці традыцыям і пераемнасці пакаленняў. Ад маленькага акцябронка да мудрага настаўніка – усе мы будуем будучыню нашай незалежнай Беларусі.

У зале Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сабраліся чатыры пакаленні: акцябронак, які робіць першы крок, піянер, што прадаўжае традыцыі, малады актывіст БРСМ, поўны энергіі і ідэй, і грамадзянін, член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, для якога служэнне Радзіме з’яўляецца справай жыцця.

Пачэснымі гасцямі мерапрыемства сталі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Інга Кашко.

Вадзім Аляксандравіч пажадаў юным удзельнікам акцыі быць актыўнымі, справядлівымі, добрымі, а таксама поспехаў у вучобе, ва ўсіх пачынаннях і адзначыў:

– Акцябрацкі значок, піянерскі гальштук ці пасведчанне аб прыналежнасці да грамадскай арганізацыі – гэта, у першую чаргу, вялікая адказнасць і давер да вас асабіста, вашых спраў. Няхай яны вядуць да новых вяршыняў, званняў, здзяйсненняў.

Урачыстае абяцанне быць вернымі наследнікамі піянерскіх традыцый, прыкладна вучыцца, быць чулымі і спагадлівымі, сумленнымі і справядлівымі, старацца прыносіць карысць сваёй сям’і, школе, гораду, Радзіме, расці сапраўднымі патрыётамі Рэспублікі Беларусь далі лепшыя з лепшых другакласнікі гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Права прыкалоць акцябрацкую зорачку – першы сімвал прыналежнасці да вялікай сям’і дзіцячых і моладзевых арганізацый Беларусі – было дадзена гасцям цырымоніі.

Быць піянерам у Беларусі – значыць быць першым: у вучобе, добрых справах, там, дзе патрэбна дапамога і падтрымка. Піянерская арганізацыя – гэта першая ступень грамадзянскага станаўлення, школа, дзе вучаць не па падручніках, а па ўчынках, дзе слова “трэба” становіцца асабістым выбарам. Піянерскія гальштукі ўрачыста павязалі навучэнцам 4 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, якія аднагалосна паабяцалі любіць сваю Радзіму, заўсёды прытрымлівацца Статуту і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Урачыстае абяцанне тых, хто ўступае ў рады ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і гатовы несці адказнасць за сябе і сваю краіну, далі старшакласнікі, лідары і актыўныя ўдзельнікі грамадскіх спраў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча і атрымалі білеты членаў БРСМ.

Павіншавала, пажадала ім поспехаў у справах, праслаўляць сваю Радзіму першы сакратар раённага камітэта Кацярына Хілімончык і зазначыла:

– БРСМ – для тых, хто не гатовы стаяць збоку. Для тых, каму важна не проста жыць у краіне, а ўдзельнічаць у яе жыцці. Валанцёрства, студатрады, моладзевыя праекты, навука, спорт – адчынены дзверы ва ўсе сферы, дзе маладыя людзі могуць праявіць сябе. Удачы вам, у добры шлях!

Ёсць дзіўная заканамернасць: тыя, хто ўчора былі лідарамі піянерскіх дружын, сёння становяцца лідарамі грамадскіх аб’яднанняў. Тыя, хто пачынаў з акцябрацкай зорачкі, сёння прымаюць рашэнні, ад якіх залежыць развіццё рэгіёнаў і краіны. Сябры БРСМ, якія прайшлі школу піянерскага актыву, зрабілі першыя крокі ў грамадскім жыцці, пераходзяць на новы ўзровень – у рады Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Узаемадзеянне БРСМ і “Белай Русі” – гэта жывая нітка, якая звязвае маладосць і мудрасць, энергію і вопыт. Сёння, напярэдадні Дня народнага адзінства, для ўрачыстага прыёму членаў БРСМ у рады Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і ўручэння білетаў былі запрошаны настаўніца замежнай мовы сярэдняй школы № 1горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Анастасія Улас, настаўніца па класе фартэпіяна Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Карына Хартановіч, педагог-псіхолаг Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Анастасія Грыцэвіч, выхавацелі дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава Таццяна Раманцэвіч і Мілана Аляшкевіч.

І ўсіх іх аб’ядноўвае адно – любоў да сваёй зямлі, а значыць, і адказнасць за тое, якой яна будзе заўтра.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

11 минут ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

20 минут ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

45 минут ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

2 часа ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

2 часа ago

На юношеском первенстве Европы по пятиборью в Португалии выступят 26 белорусов

В португальском городе Калдаш-да-Раинья во вторник стартует чемпионат Европы по современному пятиборью среди юношей и…

2 часа ago