У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт харэаграфічнай студыі “Сунічкі”, якой сёлета споўнілася тры гады.
Канцэртная праграма ўключала ў сябе танцавальныя нумары чатырох узроставых груп. Вядучая праграмы – харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык танцавальных нумароў Людміла Хрысценка павітала гасцей, а прадстаўнікі ад кожнай групы пажадалі «Сунічкам» усяго найлепшага.
Павіншаваць харэаграфічную студыю прыйшлі і навучэнцы адзінаццатых класаў, якія займаюцца ў Людмілы Анатольеўны. Яны паказалі некалькі «па» для малодшых сяброў.
У гледачоў была унікальная магчымасць акунуцца ў свет танца, музыкі, запальных рытмаў, творчасці і натхнення. Яны былі захоплены выступленнем дзяцей.
Са словамі віншаванняў да «Сунічак» звярнуўся Васіль Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ён пажадаў кіраўніку і выхаванцам харэаграфічнай студыі творчых поспехаў, цярпення, добрага настрою. Прыемным момантам стала ўзнагароджанне граматай Дзятлаўскага райвыканкама і салодкімі падарункамі.
У святочнай праграме таксама прынялі ўдзел юныя артысты тэатральнай студыі “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…