У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт харэаграфічнай студыі “Сунічкі”, якой сёлета споўнілася тры гады.

Канцэртная праграма ўключала ў сябе танцавальныя нумары чатырох узроставых груп. Вядучая праграмы – харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык танцавальных нумароў Людміла Хрысценка павітала гасцей, а прадстаўнікі ад кожнай групы пажадалі “Сунічкам” усяго найлепшага.

Павіншаваць харэаграфічную студыю прыйшлі і навучэнцы адзінаццатых класаў, якія займаюцца ў Людмілы Анатольеўны. Яны паказалі некалькі “па” для малодшых сяброў.

У гледачоў была унікальная магчымасць акунуцца ў свет танца, музыкі, запальных рытмаў, творчасці і натхнення. Яны былі захоплены выступленнем дзяцей.

Са словамі віншаванняў да “Сунічак” звярнуўся Васіль Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ён пажадаў кіраўніку і выхаванцам харэаграфічнай студыі творчых поспехаў, цярпення, добрага настрою. Прыемным момантам  стала ўзнагароджанне граматай Дзятлаўскага райвыканкама і салодкімі падарункамі.

У святочнай праграме таксама прынялі ўдзел юныя артысты тэатральнай студыі “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации