Пры супадзенні вызначаных графікам тэрмінаў выплаты пенсій і дапамог з выхаднымі днямі, дзяржаўнымі святамі, святочнымі днямі, устаноўленымі і абвешчанымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, выплата пенсій і дапамог ажыццяўляецца датэрмінова, але не больш чым за два працоўныя дні да наступлення тэрмінаў, прадугледжаных дадзеным графікам.

Графік выплаты пенсій і дапамог, прызначаных органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскай вобласці, шляхам залічэння на рахункі атрымальнікаў у ЗАТ “Мінскі транзітный банк”, ААТ “Банк Дабрабыт”, ААТ “Белгазпрамбанк”, ААТ “Тэхнабанк”, ААТ “Белзнешэканомбанк” , ЗАТ “Банк ВТБ(Беларусь)” у 2026 годзе.

Графік выплаты пенсій і дапамог, прызначаных органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскай вобласці, шляхам залічэння на рахункі атрымальнікаў у ААТ “ААБ Беларусбанк”, ААТ “Белаграпрамбанк”, ААТ “Збер Банк”, “Прыорбанк” ААТ, ААТ “Белінвестбанк” у 2026 годзе.

* Грамадзянам, якім з 01.07.2024 г. зменены парадак выплаты пенсій і дапамог у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат”

У сувязі са змяненнем заканадаўства (арт. 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2023 г. № 318-З “Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат”) з 1 ліпеня 2024 года змяніўся парадак атрымання грамадзянамі пенсій (дапамог): пенсіянерам, якія не дасягнулі ўзросту 70 гадоў, якія не з’яўляюцца інвалідамі I або II груп, атрымальнікам выплата пенсій і дапамог будзе рабіцца праз банкі.

Дадзеныя змяненні не закрануць грамадзян, якія жывуць у сельскай мясцовасці, пенсіянераў, якія дасягнулі 70 гадоў і старэйшых, інвалідаў I, II групы, атрымальнікаў дапамог з ліку бацькоў-інвалідаў І і ІІ груп, сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда да 18 гадоў (незалежна ад месца пражывання). Такой катэгорыі па-ранейшаму можна будзе атрымліваць пенсію, дапамогу праз пошту або банк (на выбар атрымальніка).

Атрымальнікам пенсій і дапамог неабходна звярнуцца з пашпартам у бліжэйшую банкаўскую ўстанову на выбар для адкрыцця базавага рахунку.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2024 г. № 402 “Аб сацыяльнай падтрымцы” з 1 студзеня 2025 года пашыраны пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права атрымліваць пенсію, дапамогу праз пошту або банк (на выбар атрымальніка):

* інваліды III групы або асобы, у дачыненні да якіх дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя ўстаноўлена абмежаванне да самастойнага перамяшчэння, якое адпавядае функцыянальнаму класу 3 і вышэй;

* ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць адпаведную дапамогу;

* зарэгістраваны па месцы жыхарства ў адным жылым памяшканні з інвалідам I групы, які атрымлівае пенсію праз паштовую сувязь.

Грамадзянам, якія не жадаюць атрымліваць пенсію праз банк, прадастаўлена права атрымання пенсіі на пошце з аплатай паслугі па выплаце (дастаўцы) ім пенсіі за кошт уласных сродкаў.

Алена ВАСКЕЛЬ,
начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации