У рэдакцыю газеты “Перамога” па тэлефоне звярнулася жыхарка Мінска, якая кожнае лета адпачывае на малой радзіме ў вёсцы Яблынька нашага раёна.

Жанчына расказала, што прыехала сюды з унукамі пажыць на прыродзе і падыхаць свежым паветрам. Аднак камфортнаму адпачынку перашкаджаюць вялікагрузныя аўтамабілі сельгаспрадпрыемства, якія паднімаюць пыл і псуюць дарогу.

У сітуацыі разбіраліся на месцы, куды выехалі разам са старшынёй Парэцкага сельвыканкама Аляксандрам Ядэйкам.

– Некалі тут не было дарогі, людзі сваімі сіламі пабудавалі яе, а цяпер даводзіцца цярпець такія нязручнасці, – скардзіліся жанчыны. – Ужо трэці дзень па вуліцы ідзе тэхніка, возяць зялёную масу з поля. Дарогу разбілі, цяпер немагчыма ні праехаць, ні прайсці. Трэба яе адрамантаваць і знакі паставіць, каб грузавыя машыны тут не ездзілі.

У гэты ж дзень у вёску прыбылі прадстаўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў. Інспектары адзначылі, што шлях праз вёску Яблынька ўваходзіць у  пералік аўтадарог агульнага карыстання, таму перамяшчэнне па ёй транспарту правамернае. Для вырашэння сітуацыі зацікаўленыя бакі мусяць дамаўляцца паміж сабой.  

Па словах Аляксандра Аляксандравіча, сітуацыя знаёмая і няпростая: адказнасць за догляд названай аўтадарогі немагчыма ўскласці на канкрэтную арганізацыю, бо яна не знаходзіцца не на чыім балансе. Ад імя сельвыканкама неаднаразова накіроўваліся лісты з просьбай паставіць аўтадарогу на баланс КУП “Гроднааблдарбуд”, аднак яны не мелі станоўчага адказу. Пры гэтым кожны год сіламі сельвыканкама арганізуецца грэйдзіраванне гэтага ўчастка дарогі.

Кіраўніцтва КСУП “Хвінявічы”, чыя тэхніка дастаўляе нязручнасці вяскоўцам, паведаміла, што работы па перавозцы травяных кармоў, якія ішлі на працягу трох дзён, завяршыліся. Ажыццяўляць перавозкі аб’язным шляхам было тэхнічна немагчыма. Пры гэтым сельгаспрадпрыемства прымае на сябе адказнасць па аднаўленні названай аўтадарогі ў межах сваіх тэхнічных магчымасцяў: спецыялісты выедуць на месца, каб ацаніць аб’ём работ і іх рэалізацыю.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

8 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

9 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

12 часов ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

12 часов ago

Проводится дополнительный набор

на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…

12 часов ago