30 чэрвеня ў райвыканкаме прайшла чарговая сесія Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Аляксандра Бараноўскага.
Былі разгледжаны сем пытанняў і прыняты па іх рашэнні.
Аб арганізацыі культурнага абслугоўвання насельніцтва ў сельскіх населеных пунктах расказала загадчыца сектара культуры райвыканкама Таццяна Ваніслаўчык. Зазначыла, што работа гэта скіравана на рэалізацыю мэтаў і задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, выкананне мерапрыемстваў і дасягненне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культурная прастора” на 2026-2030 гады, мерапрыемстваў да Года беларускай жанчыны і базуецца на спалучэнні стацыянарных, пазастацыянарных і праектных формаў па забеспячэнні роўнай даступнасці паслуг для ўсіх катэгорый вясковага насельніцтва. У сельскай мясцовасці функцыянуюць 11 установаў культуры клубнага і змешаных тыпаў, адзін філіял і пяць музычных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў. Дзе няма стацыянарных установаў, ахоп забяспечваюць сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці і бібліобус Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Адбыліся змяненні: у састаў бібліятэчнай сістэмы ўключаны філіял Данілавіцкай, Хвінявіцкай, Раклевіцкай сельскіх бібліятэк, створаных шляхам інтэграцыі з бібліятэкамі ўстановаў адукацыі. Аб’ём бюджэтных сродкаў на ўтрыманне і развіццё сферы культуры ў гэтым годзе склаў 7125 рублёў, за студзень-чэрвень атрымана 137 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў, што на 127,4 % больш, чым летась. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы выкарыстана 89 000 рублёў. Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні ў першым паўгоддзі выкананы на 319 %. Штат работнікаў культуры ў сельскай мясцовасці і тых, якія ажыццяўляюць нестацыянарнае абслугоўванне, – 29 чалавек. Працуюць 30 клубных фарміраванняў, 18 з якіх дзіцячыя, 12 – для пажылых грамадзян. Сельскімі клубнымі ўстановамі за шэсць месяцаў праведзена 315 мерапрыемстваў, платных – 104. Значны кірунак іх дзейнасці – арганізацыя масавых і брэндавых мерапрыемстваў. У другім паўгоддзі асаблівая ўвага ў рабоце будзе скіравана на святочныя праграмы па захаванні і папулярызацыі мясцовых традыцый, абрадаў, культурнай спадчыны.
Сёлета выніковым быў удзел дзіцячага ансамбля “Дварэцкія пацешнікі” ў абласным мерапрыемстве “Чалавек года Гродзеншчыны”, дыплом першай ступені заваяваў народны фальклорны калектыў вёскі Погіры, дыплом пераможцаў – аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў у абласным фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”, народны тэатр гульні “Суседзі” выступіў на XV рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, творчая дэлегацыя работнікаў культуры раёна ўдзельнічала ў тэлепраграме “Вокны горада”. За першае паўгоддзе Дварэцкім домам культуры праведзена дзесяць экскурсійна-пазнавальных мерапрыемстваў для беларускіх і замежных турыстаў, зароблена больш за паўтары тысячы рублёў.
Сельскія бібліятэчныя ўстановы абслужылі 1172 чытачы, на даму – 140, выдалі 13 402 кнігі, правялі 120 мерапрыемстваў, актыўна ўключаліся ў абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы, у тым ліку рэспубліканскую акцыю “Кожная пятніца – роднае, сваё”, абласны марафон “Жаночы свет чацвёртага рэгіёна”. Аддзел па кінавідэаабслугоўванні 33 разы выязджаў у сельскія населеныя пункты, музей арганізаваў 17 культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, выхаванцы філіялаў і музычных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў на конкурсах заваявалі 50 прызавых месцаў.
Сярод задач надалей Таццяна Ваніслаўчык назвала пашырэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння ўстановаў сферы для стварэння комплексных культурных прадуктаў з сучасным зместам для максімальнага задавальнення патрэбаў розных катэгорый насельніцтва і развіцця турысцкага патэнцыялу, а таксама павышэнне ўзаемадзеяння з зацікаўленымі структурамі для больш адраснага падыходу пры планаванні мерапрыемстваў, іх адаптацыі пад розныя групы людзей, а яшчэ – умацаванне матэрыяльна-культурнай базы, кадравага патэнцыялу.
Аб выкананні ў 2025 годзе комплекснага плана мерапрыемстваў па санітарнай ахове тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ад завозу і распаўсюджання інфекцыйных захворванняў, якія маюць міжнароднае значэнне, на 2026-2030 гады далажыла выконваючая абавязкі галоўнага доктара Дзятлаўскага райЦГЭ Вікторыя Старук. Падкрэсліла, што ўстановы аховы здароўя забяспечаны ўсім неабходным для папярэджання падобных надзвычайных сітуацый ад фармакалагічных, абарончых, апрацоўчых сродкаў да лабараторнай базы, штогод праводзяцца трэніровачныя зборы персаналу, рэгулярна ажыццяўляецца інфармаванне насельніцтва аб магчымых рызыках.
Вікторыя Старук таксама раскрыла тэму выканання комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2021-2025 гадах у Дзятлаўскім раёне. Зазначыла, што, дзякуючы прымаемым мерам, выпадкаў гэтага небяспечнага захворвання ў раёне не адзначалася, сітуацыя застаецца стабільнай.
Былі прыняты рашэнні дэпутатаў і па іншых актуальных для раёна пытаннях.
Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Бараноўскі павіншаваў прысутных з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пажадаў шчасця, дабрабыту і міру ў дамах, сэрцах і сем’ях.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…
У рэдакцыю газеты “Перамога” па тэлефоне звярнулася жыхарка Мінска, якая кожнае лета адпачывае на малой…
У час правядзення Адзінага дня інфармавання жыхар Дзятлаўскага раёна пацікавіўся, калі ў раённай паліклініцы ўстановяць…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства экономики с 105-летием со дня образования…
8 апреля было принято постановление Совета Министров Республики Беларусь № 175 «О списках производств, работ,…
ВИЧ-инфекция – хроническое инфекционное заболевание, возникающее вследствие заражения вирусом иммунодефицита человека, поражающего иммунную систему человека. …