Дзе з’явіцца счытвальнік для ID-картак?

У час правядзення Адзінага дня інфармавання жыхар Дзятлаўскага раёна пацікавіўся, калі ў раённай паліклініцы ўстановяць спецыяльнае абсталяванне для счытвання ID-картак.

З пытаннем дапамог разабрацца начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі:

– Пры пераходзе на ID-карткі ў Беларусі многія сутыкаюцца з шэрагам нязручнасцей, у першую чаргу, звязаных з адсутнасцю штампа аб рэгістрацыі (прапісцы) на пластыкавым носьбіце. Галоўная праблема для арганізацый і грамадзян – гэта недахоп счытвальнікаў. Арганізацыі, у якіх няма спецыяльнага абсталявання (карт-рыдэраў) або доступу да баз даных, не могуць хутка праверыць прапіску. У некаторых інстанцыях (банках ці паліклініках) патрабуюць пацвярджэнне рэгістрацыі, з-за чаго даводзіцца насіць з сабой папяровую даведку-выпіску. Каб атрымаць актуальную выпіску, грамадзянам неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі або заказваць электронную паслугу на партале е-pаsluga.by.

Для паўнацэннага выкарыстання счытвальнікаў кожная медустанова павінна закупіць сертыфікаваныя ўстройствы, інтэграваць іх у адзіную дзяржаўную абароненую сістэму. Абсталяванне паліклінік і бальніц счытвальнікамі не адбываецца за адзін дзень – гэта частка дзяржаўнай праграмы па паўсюдным укараненні біяметрычных дакументаў. Абсталяванне закупляецца медустановамі ў рамках іх планавых бюджэтаў на інфарматызацыю. Канчатковыя тэрміны паўсюднага абсталявання паліклінік залежаць ад графікаў фінансавання цыфравізацыі аховы здароўя на месцах.

Укараненне счытвальнікаў для ID-картак у Дзятлаўскай ЦРБ напрамую прывязана да запуску Цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. Паводле афіцыйнай інфармацыі адміністрацыі Дзятлаўскай ЦРБ, счытвальнік для ID-картак ужо набыты і ў бліжэйшы час будзе ўстаноўлены.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

6 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

8 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

11 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

11 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

11 часов ago