Многія дзятлаўчане днямі маглі назіраць, як на плошчы райцэнтра ўзводзіцца цікавая канструкцыя. Як аказалася, гэта новы сцэнічны комплекс. Дзятлаўшчына актыўна далучаецца да мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Год добраўпарадкавання па стварэнні камфортных і бяспечных умоваў не толькі для пражывання, але і адпачынку. У нас раён багаты на культурныя падзеі, праводзіцца шмат мерапрыемстваў на плошчы, прыязджаюць удзельнікі і артысты як з Гродзенскай, так і іншых абласцей краіны, таму сцэна, на якой маглі б выступаць нават вялікія калектывы, будзе вельмі дарэчы.

Што ўяўляе сабой гэты комплекс, працэдурай закупкі якога займаўся Дзятлаўскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый, расказала яго дырэктар Святлана Панасюк:

– Мабільны сцэнічны комплекс быў набыты з ініцыятывы раённай улады. На яго пакупку з раённага бюджэту выдзелена 227 240 рублёў.

У склад канструкцыі ўваходзіць хуткаразборны сцэнічны дах (павільён) для подыума памерам 10 х 8 метраў з вышынёй пад’ёму даху 6,5 метра і двума парталамі шырынёй па 4 метры, з лесвіцамі і агароджамі. Зроблены ён са спецыяльнага алюмініевага сплаву, дах – з ПВХ. Дарэчы, пры выкананні мерапрыемстваў па размяшчэнні баластнай нагрузкі і фіксацыі комплексу ён будзе ўстойлівы пры ветры да 27,8 метраў у секунду. Вытворца яго беларускі – прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “ПрамКамплектЦэнтр” з горада Новалукомля Віцебскай вобласці, спецыялісты якога самі праводзілі і зборку комплексу. Канструкцыя гэтая надзейная, бо рэалізоўвалася з актамі выпрабаванняў трываласці яе частак, пажарнымі сертыфікатамі.

Будзем спадзявацца, што новую сцэну ацэняць і артысты, і гледачы.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации