Кропкай завяршэння маніторынгу ўстановаў адукацыі да новага навучальнага года сёлета стала Новаяльнянская сярэдняя школа імя А. А. Шаўчук, якую разам з камісіяй наведаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Ён азнаёміўся з аб’ёмамі рамонтных работ, якія былі праведзены ў рамках падрыхтоўкі, – гэта добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі, рамонты класаў, харчблока, актавай і спартыўнай залаў. Высока ацаніў  кабінет абслугоўваючай працы, у якім адбыліся значныя перамены – набыта мэбля, новыя сродкі навучання – і ён атрымаўся сучасны і зручны для заняткаў. Паглядзеў ход рамонту спартыўнай пляцоўкі, на які з раённага бюджэту было выдзелена 112 тысяч рублёў, а таксама 2,5 тысячы рублёў – на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

Андрэй Уладзіміравіч прайшоў кожны кабінет, пагутарыў з педагогамі, падзякаваў за работу і ў той жа час паставіў пэўныя задачы на наступны навучальны год: напрыклад, палепшыць аснашчэнне кабінета тэхнічнай працы, замяніць камп’ютары ў кабінеце дапрызыўнай падрыхтоўкі, зрабіць капітальны рамонт другога паверха.

Пры падвядзенні вынікаў гатоўнасці ўстановаў адукацыі да новага навучальнага года старшыня райвыканкама адзначыў іх добры ўзровень падрыхтоўкі. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская выказала Андрэю Уладзіміравічу вялікую ўдзячнасць за сур’ёзную матэрыяльную дапамогу райвыканкама пры капітальных рамонтах дахаў гімназіі № 1 горада Дзятлава і Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, рамонце і ўладкаванні спартыўных аб’ектаў, асфальтаванні бегавых дарожак і пляцовак Дварэцкай сярэдняй школы, харчблока Казлоўшчынскага дзіцячага сада.

–  На сёння ўжо падпісаны ўсе пашпарты гатоўнасці ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі, таксама сертыфікаты гатоўнасці дашкольных установаў, акты аб стане спраў установаў дадатковай адукацыі. Да новага навучальнага года яны гатовы на 100 %, – адзначыла Марына Яўгеньеўна.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации