У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі вядзецца пастаянная работа па прапагандзе здаровага  ладу жыцця.  У бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Краіна здароўя”, на стэндзе “ Ключ да здароўя”  размешчана інфармацыя па барацьбе з наркаманіяй, праводзіцца шмат мерапрыемстваў: шок-урок  “Новое поколение на игле – будущее страны во мгле” і гутарка-папярэджанне “Наркотыкі – зло. А ты гэта ведаеш?”, здаровыя пасядзелкі “Якаснае жыццё – здаровая нацыя”. Размова ішла аб асновах здаровага ладу жыцця для пажылых людзей, а менавіта аб тым, што для захавання і ўмацавання здароўя неабходныя аптымальны рэжым працы і адпачынку, збалансаванае харчаванне, дастатковая рухальная актыўнасць, адсутнасць шкодных звычак, а таксама пазітыўнае стаўленне да жыцця. З вялікай цікавасцю госці праслухалі інфармацыю аб найбольш прыдатным для пажылых людзей відзе фізічнай актыўнасці – скандынаўскай хадзе.

У жніўні запрашаем на фітавечар “Аптэка пад рукой”.

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчык Казлоўшчынскай ГПБц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации