Прыгажосць роднага горада – гэта не толькі арт-аб’екты і ілюмінацыя, але і парадак на вуліцах, плошчах, у скверах. Аб гэтым штодзень клапоцяцца работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Да барацьбы за экалогію і дабрабыт Дзятлаўскае РУП ЖКГ вырашыла далучыць гараджан і гасцей горада, устанавіўшы кантэйнеры для раздзельнага збору смецця.

– Сартаванне другасных адходаў – тэма, якая пастаянна клапоціць камунальную службу. Каб смецце не адпраўлялася на палігон, а трапляла на сартаванне і прыносіла карысць эканоміцы нашай краіны, мы ўстанавілі тры комплексы для збору другасных адходаў у цэнтры горада Дзятлава, на скрыжаванні самых папулярных маршрутаў: каля ўніверсама “Родны Кут”, святлафора і міні-рынка. Цяпер прахожыя змогуць асобна ўтылізаваць паперу, пластык, шкло або метал. Кожны кантэйнер мае свой колер і подпіс. Верым у тое, што грамадзяне будуць уважлівымі і стануць правільна сартаваць другасную сыравіну, – адзначыў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ЧистоПоГродненски

Похожие публикации