Год добраўпарадкавання. Асфальтаваных вуліц стане больш

Паступова і планамерна праводзяцца мерапрыемствы па навядзенні і падтрыманні парадку на Дзятлаўшчыне.

Пазітыўныя змяненні закранаюць не толькі райцэнтр, але і іншыя населеныя пункты раёна, у ліку якіх – гарадскі пасёлак Наваельня.

Тут адбываецца асфальтаванне вуліцы і завулка Снітко, якое выконвае ДРБУ-119.

У рабоце занята асфальтаўкладачная і падрыхтоўчая тэхніка арганізацыі:  грэйдары, асфальтаўкладчык, каткі, грузавыя аўтамабілі на падвозцы асфальтабетоннай сумесі; працуе брыгада асфальтаўкладкі пад кіраўніцтвам майстра Андрэя Шастака.

– На названых вуліцах гарпасёлка гравійнае пакрыццё будзе пераведзена ў асфальтабетоннае, – расказаў дырэктар ДРБУ-119 Віталь Балтрушка. – Работы па вуліцы Снітко ахопяць участак агульнай працягласцю 384 метры на суму 134 тысячы рублёў, у завулку Снітко – 242 метры на суму 66 тысяч рублёў. Сродкі для правядзення работ выдзелены з раённага бюджэту.

Па словах Віталя Мікалаевіча, дарожная служба актыўна рыхтуецца да надыходзячага зімовага перыяду: робяць пясчана-салявыя сумесі для пасыпкі аўтадарог, запас вешак для абазначэння небяспечных участкаў дарогі.

Як адзначылі ў райвыканкаме, добраўпарадкаванне і рамонты вуліц раёна прадоўжацца, у бліжэйшай будучыні – рамонт асфальтавага пакрыцця яшчэ на двух участках гарпасёлка Наваельня.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

2 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

2 часа ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

2 часа ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

3 часа ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

3 часа ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

3 часа ago