Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў Дзятлаўшчыну з рабочым візітам, у час якога правёў маніторынг аб’ектаў аховы здароўя.
Разам з галоўным доктарам Дзятлаўскай ЦРБ Віктарам Яцкевічам сенатар наведаў Раклевіцкі фельчарска-акушэрскі пункт, дзе азнаёміўся з умовамі аказання медыцынскай дапамогі.
Загадчыца ФАПа Людміла Савасцюк расказала пра ўкамплектаванасць установы і паўсядзённую работу, пры гэтам адзначыла, што тут створаны спрыяльныя ўмовы як для пацыентаў, так і персаналу.
На Дзятлаўшчыне медыцынская дапамога аказваецца ў раённай бальніцы і паліклініцы, дзвюх гарадскіх паліклініках, чатырох амбулаторыях, 15 фельчарска-акушэрскіх пунктах. Насельніцтва аддаленых вёсак мае магчымасць абследавацца, здаць аналізы і набыць лекі ў перасоўным ФАПе, набытым за сродкі раённага бюджэту. Па словах Віктара Казіміравіча, такая форма работы карыстаецца попытам у вяскоўцаў, таму ў бліжэйшай будучыні на балансе раённай бальніцы з’явіцца яшчэ адзін мабільны ФАП, закупка якога будзе прафінансавана з рэспубліканскага бюджэту.
У ходзе маніторынгу Андрэй Жамойда наведаў раённую паліклініку, дзе пацікавіўся ў работніц медыцынскай рэгістратуры, як ім працуецца ва ўстанове. Парламентарый абмеркаваў з галоўным доктарам вектар развіцця медыцыны раёна і кадравую палітыку.
– Прызначаючы Міністра аховы здароўя, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб задачы па якасным абслугоўванні насельніцтва ў вёсках і малых гарадах, якому належыць надаваць павышаную ўвагу, – адзначыў сенатар. – Каб гэтыя рашэнні максімальна эфектыўна выконваліся на месцах, у гэтай сферы павінны працаваць не проста кампетэнтныя спецыялісты, а нераўнадушныя да сваёй справы і спагадлівыя людзі. Радуе, што на Дзятлаўшчыне такія ёсць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА
Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…
У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…
Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…
На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…
Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…