Сельскі сход. Важна быць уважлівымі да людзей

У гарпасёлку Наваельня адбыўся сельскі сход з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, у час якога абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, іншыя надзённыя тэмы.

Намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Кухарчык праінфармаваў прысутных аб пажарнай сітуацыі ў Беларусі і раёне:

– На жаль, назіраецца істотны рост пажараў, сёлета па краіне гэта лічба склала 4634, у іх загінулі 362 чалавекі. На Дзятлаўшчыне за гэты час адбылося 14 пажараў, у якіх загінуў адзін чалавек і былі траўмаваны пяць.

Сяргей Іванавіч адзначыў, што, каб у далейшым зменшыць колькасць падобных сітуацый,  супрацоўнікамі Дзятлаўскага РАНС вядзецца актыўная работа па абследаванні домаўладанняў грамадзян і прафілактыцы пажараў. Ён нагадаў, што падрыхтоўка да надыходзячага ацяпляльнага сезона павінна быць грунтоўнай, адным з неад’емных атрыбутаў з’яўляецца наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жылых памяшканнях.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская звярнулася да тэмы бяспекі дзяцей.

– Ва ўсім, што тычыцца абароны правоў непаўналетніх грамадзян, маштабная работа вядзецца на ўзроўні дзяржавы, – адзначыла яна. – Са студзеня 2025 года на змену Дэкрэту № 18 прыйшла новая пастанова аб прызнанні дзяцей тымі, хто знадзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Яна расказала, што ў Дзятлаве працуе сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе знаходзяцца такія дзеці. На жаль, ён ніколі не пустуе, цяпер там сем чалавек. На тэрыторыі раёна 71 дзіця  з 31 сям’і лічыцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

– Клапаціцца аб фізічным, духоўным і маральным здароі дзяцей – самая важная задача бацькоў, і ўстановы адукацыі ў гэтым ім дапамагаюць.

Марына Яўгеньеўна нагадала, што ў раёне праходзіць рэйд “Клопат”, калі класныя кіраўнікі наведваюць сваіх вучняў дома, правяраюць іх бытавыя ўмовы. Калі ў працэсе ўзнікаюць пытанні, сігнал для разгляду перадаецца адказным службам.  

Толькі за жнівень на тэрыторыі вобласці адбылося пяць няшчасных выпадкаў з электрычным токам, расказаў інспектар энергагазінспекцыі Вячаслаў Пятраш. Ён засяродзіў увагу прысутных на тым, што адным з “папулярных” месцаў, дзе адбываюцца няшчасныя выпадкі, становіцца ванны пакой у кватэрах, які ўяўляе сабой павышаную небяспеку.

Аб тым, якая дапамога аказваецца пажылым грамадзянам сацыяльнай службай раёна, якую частку клопатаў аб іх бяруць на сябе дзяржаўныя ўстановы, а што належыць выконваць дарослым дзецям, паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Іна Петрукевіч. Яна расказала, што з’явілася новая паслуга па доўгатэрміновым доглядзе пажылых людзей, якой ужо можна скарыстацца.

Доктар-нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ Барыс Отчык паразмаўляў з удзельнікамі сельскага сходу аб праблемах п’янства і вытоках суіцыдальных паводзінаў людзей. Ён заклікаў грамадзян быць уважлівымі да слоў і паводзінаў сваіх калег, блізкіх, каб мець магчымасць своечасова спрагназаваць і папярэдзіць небяспечную сітуацыю.  

Вадзім Бялятка ў сваім выступленні закрануў вострую сёння тэму кіберзлачынстваў, адзначыў, што колькасць пацярпелых ад іх пастаянна расце. Махляры адшукваюць усё новыя спосабы падману, а грамадзяне застаюцца без грашовых сродкаў, часам нават бяруць крэдыты.

– Зразумела, што па той бок тэлефона працуюць прафесіяналы, супрацьстаяць якім часам бывае вельмі складана, – заўважыў Вадзім Аляксандравіч. – Каб захаваць уласную бяспеку, помніце, што ні праваахоўныя органы, ні сацыяльныя службы, ні іншыя арганізацыі не ажыццяўляюць званок праз месенджары. Адразу спыняйце падазроную размову, каб не стаць чарговай ахвярай зламыснікаў.

Новаяльнянцы атрымалі буклеты па прафілактыцы пажараў і запрашэнне на гарпасялковы суботнік па навядзенні парадку ў населеным пункце. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

3 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таццяна Луня: “Столькі Бог наканаваў мне пражыць”

У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…

3 часа ago

Ведае ўчастковы. Пры якіх умовах можна стаць дружыннікам?

Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…

5 часов ago

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

18 часов ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

20 часов ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

20 часов ago