Categories: Падзеі

Гамонка аб раёнцы

Неяк,   стоячы  ў  старонцы
Сведкам  стаў  адной  гамонцы.
—  Куды  мылішся, Альжбэта?-
Запыталася  кабета.
—  Ой,  Марыся,  хай  і  дзіва,
Гэты  раз  скажу  праўдзіва —
Хоць  на  пошту  шлях  няблізкі,
Еду   афармяць  падпіску.
—  Што ж  выпісваць  будзеш  гэта?
“Форбс”, “Бурду”, “Жыццё”,  “Кабету”?..
Хіба ж зноў  лімітавана
Ад  замежнага  дурмана
Думка  браткі-беларуса?
Зноў  падпіска  пад  прымусам?
— Не  вядзі  подкоп  свой  тонкі,
Бо  прыхільнік я  раёнкі, —
Так   Альжбэта  адказала,
— З ей  я ведаю  нямала…
—  Яшчэ  скажаш,  што  раёнка
Думак  і   парад  скарбонка?!
Не  смяшы  мяне , Альжбэта,
Ты ж  —   разумная  кабета.
—  Адкажу   табе  без  жарту.
Смеху  твае  кпіны  варты.
Я  з  раёнкі  гэты  год
Мела  неблагі  даход,
Бо  чытаючы  раёнку
Берагла  сваю  скарбонку.
Больш  трох  тысячаў  за  год
Дадатковы  мой  даход,
Альбо  трыццаць міліёнаў.
Да  грашовых  тых  законаў…
—  І  якім жа  чынам  гэта
Ты  дабілася ,  Альжбэта?
—  Там  рэальная  рэклама,
Без  падвоха  ці  падмана,
І  лагістыка  ды  цэны
Вымываюць  мноства  “пены”,
Ды  мясцовыя  навіны
Для  развагі ,  як  пружыны…
На  майстрах,  дзвярах,   курах…
Зберагла!  Самой  аж   жах!!!
—  Ай. Альжбэта!!! Ой, Альжбэта!!!
Наймудрэйшая  кабета!!!
Паімчым  на  пошту  разам,
А  другое —  “ медным  тазам”
Весялей , як  шлях  няблізкі,
Разам  афармляць  падпіску.
У  газетную  скарбонку
Пакладу  і  я раёнку.
*  *  *
Тут  і  я  акрэсліў  мэту  —
Хутка  следам  за  Альжбэтай!
Уладзімір ЕРМАКОВІЧ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago