28 мая на Дзятлаўшчыне адбылася XXVIII справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Мерапрыемства ладзілася ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі і начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай.

Са справаздачай аб рабоце арганізацыі выступіла яе старшыня Галіна Касцюк. Адзначыла, што дзейнасць была скіравана на арганізацыйнае развіццё, валанцёрства, аказанне медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, распаўсюджванне ведаў аб міжнародным гуманітарным праве і прынцыпах работы аб’яднання, а таксама на падрыхтоўку і рэагаванне на надзвычайныя і крызісныя сітуацыі. У цэнтры ўвагі знаходзіліся ўразлівыя катэгорыі дзятлаўчан: адзінокія пажылыя людзі і тыя, хто жыве адзінока, інваліды, ветэраны, шматдзетныя і няпоўныя сем’і з нізкім дастаткам, бежанцы, хворыя на сухоты, асобы, якія вызваліліся з ЛПП і месцаў пазбаўлення волі. Для аказання ім дапамогі прадаўжаецца цеснае супрацоўніцтва з дзяржструктурамі і грамадскімі арганізацыямі.

На сёння ў структуры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа 50 пярвічак, пяць з якіх створаны ў справаздачны перыяд, колькасць членаў складае 3232 чалавекі, у штаце два супрацоўнікі на 0,25 стаўкі – гэта старшыня і малодшая сястра міласэрнасці. Асноўнай крыніцай для паўнавартаснай дзейнасці з’яўляюцца ўзносы і ахвяраванні, якія за справаздачны перыяд склалі 69 тысяч 195 рублёў. Місія аб’яднання – абараняць і паляпшаць жыццё і здароўе ўразлівых катэгорый, мабілізуючы гуманітарны патэнцыял грамадства. З гэтай мэтай паступала спонсарская гуманітарная дапамога ў выглядзе сродкаў індывідуальнай абароны, гігіены, прадуктаў, адзення. У 2021 годзе ў час пандэміі ад Дацкага Чырвонага Крыжа атрымана 6040 адзінак сродкаў абароны. У час акцый і кампаній ахвяраванні паступалі ад фізічных асобаў: за справаздачны перыяд сабрана 10 002 адзінкі адзення, абутку, канцтавараў, іншых рэчаў быту. Актыўна развіваецца валанцёрскі рух, у складзе якога 108 чалавек. Валанцёрскія групы ёсць у школах і ЦСАН Дзятлаўскага раёна (“Натхненне”). Іх работа скіравана на прафілактыку шкодных звычак, ВІЧ/СНІДу, туберкулёзу, дапамогу ўразлівым катэгорыям, навучанне першай дапамозе, інфармацыйную работу, удзел у фандрэйзінгавых мерапрыемствах. Традыцыйнымі сталі акцыі і ініцыятывы “Пачні дапамагаць вясной”, “Збяром дзяцей у школу”, “Ваша дапамога”, “Ёлка жаданняў”, “Холад”, “Спёка”. У 2023 годзе ў абласным конкурсе валанцёрскіх міні-ініцыятыў перамагла і была прафінансавана ініцыятыва пярвічкі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна “Павага да мінулага – будаўніцтва будучыні” па дапамозе насельнікам Дома сумеснага самастойнага пражывання. За кошт выдзеленых сродкаў набыты альтанка, прыбіральны інвентар, канцтавары.

Медыка-сацыяльная падтрымка на даму службай Чырвонага Крыжа “Дапамога” за справаздачны перыяд аказвалася жыхарам Казлоўшчыны, Наваельні, Гезгалаў. Сярод грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, рэалізаваны праект “Ранняе выяўленне туберкулёзу”. Праведзена 105 майстар-класаў па навучанні першай дапамозе пры надзвычайных сітуацыях. У час пандэміі працавала гарачая лінія, выконваліся заяўкі па дастаўцы прадуктаў і лекаў, адбылося больш за 90 выездаў да месца вакцынацыі з медыкамі ЦРБ. Інфармаванне аб дзейнасці аб’яднання ажыццяўлялася праз сайт і раённую газету “Перамога”, старонку арганізацыі ў Інстаграм, у час сустрэч з насельніцтвам і калектывамі.            

Справаздачны даклад прадставіла і старшыня рэвізійнай камісіі Аксана Дзянісік.

У абмеркаванні выступілі загадчык аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка і галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак.

Шляхам адкрытага галасавання былі выбраны члены прэзідыума раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, яго старшыня – Вадзім Бялятка і старшыня раённай арганізацыі – Галіна Касцюк. Вызначаны састаў рэвізійнай камісіі і дэлегаты на чарговую канферэнцыю Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Наш раён на ёй прадставяць Вадзім Бялятка і Галіна Касцюк.

Вадзім Аляксандравіч павіншаваў Галіну Эдвардаўну з чарговым выбраннем і акрэсліў галоўныя задачы для аб’яднання на новую пяцігодку – гэта павелічэнне колькасці пярвічак, прадаўжэнне пераходу на фіксаванае членства, павышэнне актыўнасці ўдзелу валанцёраў у праграмах і праектах на карысць развіцця дзейнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Прыемным момантам сустрэчы стала ўручэнне падзякаў і падарункаў ад раённай арганізацыі яе актывістам.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации