З пачатку 2022 года ў Дзятлаўскім раёне адбылося пажары з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі бытавых электрапрыбораў.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, неабходна ведаць і выконваць меры бяспекі:

– калі мыеце халадзільнік, іншыя бытавыя прыборы або мяняеце лямпачку, адключайце электрычнасць;

– не трымайце ўключаныя бытавыя прыборы ў ванным пакоі;

– не вымайце вілку з разеткі за шнур;

– не рамантуйце вілкі электрапрыбораў з дапамогай ізаленты, замяняйце іх своечасова;

– не бярыце прас мокрымі рукамі, не пакідайце без нагляду ўключаным у разетку, не абкручвайце шнур вакол гарачага праса;

– не запаўняйце вадой з крана ўключаныя ў сетку чайнікі і кававаркі;

– перад тым як скручваць пасля эксплуатацыі падаўжальнік, дастаньце яго з разеткі;

– не рабіце часовых злучэнняў правадоў, прадастаўце ўсе работы спецыялістам;

– не пакідайце без нагляду электрапрыборы, уключаныя ў сетку.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай РЭГІ
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации