Аналіз здарэнняў, якія прывялі да няшчасных выпадкаў, паказвае, што ў многіх арганізацыях краіны не прымаюцца і не выконваюцца неабходныя меры для бяспечнай работы воданагравальнага абсталявання на цвёрдым паліве. 

Так, у памяшканні кацельні ААТ “Бярозаўскае аўтатранспартнае прадпрыемства” пасля адключэння электраэнергіі адбыўся выбух цвёрдапаліўнага катла МИР-95 з выкідваннем пары. У выніку пацярпеў кіраўнік прадпрыемства, які з атрыманымі апёкамі быў дастаўлены ў бальніцу.  

У памяшканні кацельні вёскі Глухі Ток Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, якая належыць Бярэзінскай ЖКГ, пасля адключэння электраэнергіі таксама выбухнуў кацёл МИР-95. З-за гэтага пацярпеў машыніст кацельні, з атрыманымі траўмамі ён быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

Найбольш частай прычынай выбухаў ацяпляльнага абсталявання, а таксама парушэння цэласнасці ацяпляльных сістэм з’яўляецца празмерна высокі ціск у паліўнай сістэме.

Прычыны росту ціску ў сістэме наступныя:

* невыкананне патрабаванняў інструкцыі па эксплуатацыі завода-вытворцы;

* адсутнасць цыркуляцыі: пры гарэнні паліва ўнутры паверхні нагрэву катла адбываецца закіпанне вады, якое суправаджаецца ростам ціску ўнутры катла, пры дасягненні крытычнай адзнакі паверхні ацяпляльнага абсталявання разбураюцца;

* адсутнасць кантрольна-вымяральных прыбораў на цеплаўстаноўках, а таксама засцерагальнай арматуры. Пры гэтым устаноўка запорнай арматуры паміж абсталяваннем і засцерагальнай прыладай, а таксама на адводзячым трубаправодзе забараняецца;

* выкарыстанне абсталявання незавадской вытворчасці.

Помніце, што строгае выкананне правіл эксплуатацыі, тэхнікі бяспекі пры выкарыстанні цеплаўстановак і цеплавых сетак дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў і надзвычайных сітуацый.

Таццяна ГЛУБОКАЯ,
інспектар раённай энергагазінспекцыі, дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации