На пачатку лютага былі падведзены вынікі работы цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі вобласці ў адпаведнасці з мадэллю ацэнкі дзейнасці органаў і ўстановаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд. За дасягнутыя поспехі па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва на абслугоўваемай тэрыторыі ў 2024 годзе Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заняў другое месца.
– Такая высокая ацэнка работы – гэта заслуга ўсяго калектыву, які заўжды плённа працуе, каб у нашым раёне захоўвалася спакойная эпідэміялагічная абстаноўка, – адзначыла галоўны доктар Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Шайбак. – Штодзённая дзейнасць цэнтра – гэта выкананне цэлага шэрагу разнастайных паказчыкаў: своечасовыя прафілактычныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць нераспаўсюджванню інфекцыйных захворванняў, узаемадзеянне з арганізацыямі і прадпрыемствамі па стварэнні належных санітарна-эпідэміялагічных умоваў на працоўных месцах, работа па папулярызацыі сярод насельніцтва здаровага ладу жыцця, прафілактыка неінфекцыйных захворванняў.
Мы і надалей будзем пільна сачыць за арганізацыяй якаснага харчавання, аб’ектамі пітнога водазабеспячэння, падтрыманнем парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў, установаў, прапагандаваць у насельніцтва здаровы лад жыцця.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…