Установа культуры “Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей” запрашае ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў, бабуль і дзядуляў, выкладчыкаў і выхавальнікаў устаноў адукацыі наведаць выставу казак Святланы Кузняцовай з Маладзечна пад назвай «ЖЫЛІ-БЫЛІ».

На выставе прадстаўлена больш 60 герояў з любімых народных казак розных краін. Вы зможаце пасябраваць з героямі беларускіх, украінскіх, рускіх, венгерскіх, японскіх, англійскіх і іншых народных казак.

Падчас казачнага вандравання зможаце даведацца пра гісторыю ўзнікнення лялькі, што нарадзілася пад дахам хаты, паглядзець казкі і мультфільмы, паслухаць песні, стаць удзельнікам віктарыны, інтэлектуальнай гульні, намаляваць і пакінуць сабе на памяць малюнак любімага героя .

Запрашаем ўсіх па добры настрой!

Выстава працуе да 29 лютага з 8.00 да 17.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

Кошт уваходнага білета: дзіцячы ад 3-х гадоў – 2,50 руб.

дарослы – 3,00 руб.

для груп ад 10 чал. – 2,00 руб.

экскурсійнае абслугоўванне – 5 руб.

Даведкі па тэлефоне: + 375-15-63-21-3-41

МЫ ВАС ВЕЛЬМІ ЧАКАЕМ!!

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации