Дзятлаўшчына памятае. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Іван Мяцеліца

Іван Пятровіч нарадзіўся 2 мая 1919 года ў вёсцы Беляі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і селяніна.

У 1934 годзе скончыў Ходчанскую няпоўную сярэднюю школу, паступіў у Аршанскае педвучылішча. Пасля навучання быў накіраваны на працу настаўнікам сельскай школы. Са жніўня 1936 года працаваў загадчыкам пачатковай школы ў вёсцы Свідань, затым загадчыкам Прусінскай няпоўнай сярэдняй школы Талочынскага раёна.

У кастрычніку 1939 года быў прызваны на ваенную службу ў РККА,  знаходзіўся ў горадзе Ачынску ў якасці чырвонаармейца 321- га лёгкага артылерыйскага палка. З сакавіка 1940 па май 1941 года – чырвонаармеец 241-га гаўбічнага артылерыйскага палка ў горадзе Мурманску. З чэрвеня па лістапад 1941 года – камандзір аддзялення гэтага ж палка Паўночна-Заходняга фронту.

З лістапада 1941 па сакавік 1943 года – намеснік палітрука і старшага батарэі 327-га артылерыйскага палка Карэльскага фронту. У чэрвені 1942 года ўступіў у рады ВКП(б).

У сакавіку 1943-га быў накіраваны на вучобу ў першае Ленінградскае каманднае артылерыйскае вучылішча, якое знаходзілася ў той час у горадзе Энгельсе. Пасля вучобы назначаны камандзірам узвода кіравання 588-га артылерыйскага палка 83-й стралковай дывізіі Карэльскага фронту. Быў цяжка паранены і пасля шпіталя накіраваны ў 928-ы артылерыйскі полк 367-й стралковай дывізіі ў якасці камандзіра разведкі дывізіёна Карэльскага фронту. Пасля вайны прадоўжыў службу на розных афіцэрскіх пасадах да ліпеня 1947 года.

Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Віцебскую вобласць, дзе працаваў прапагандыстам Сенненскага райкама партыі, затым вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КП(б)Б у г. Мінску. Пасля заканчэння быў накіраваны на працу ў Дзятлаўскі райкам партыі, дзе да сакавіка 1955 года быў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Дзятлаўскага РК КПБ, выкладчыкам гісторыі КПСС райпартшколы.

Іван Мяцеліца працаваў намеснікам старшыні выканкама Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, дырэктарам Дзятлаўскай сярэдняй школы працоўнай моладзі, затым настаўнікам гісторыі і геаграфіі. Выбіраўся членам Дзятлаўскага РК КПБ і дэпутатам раённага Савета дэпутатаў працоўных.

У 1961 годзе завочна скончыў пяць курсаў Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС.

Да апошніх дзён свайго жыцця Іван Пятровіч прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пасёлка, выбіраўся сакратаром партыйнай арганізацыі сярэдняй школы № 2, праводзіў вялікую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

Іван Мяцеліца ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “50 гадоў Узброеных Сіл СССР”, “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “20 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг”.

Памёр Іван Пятровіч 5 сакавіка 1972 года.

Дакументы і ўзнагароды яго экспануюцца ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ #ветеран

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

11 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago