Дзятлаўшчына маладая. Удзельнікі клуба “Мужнасць” прынеслі прысягу на вернасць закону, народу, Айчыне

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўступленню ў рады ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, сілавых структур, духавенства і школьнікі Дзятлаўшчыны.

Прысутных павітаў начальнік АУС райвыканкама Вадзім Шчурскі:

– Ад імя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ад сябе асабіста вітаю вас на гэтай урачыстай цырымоніі. Разам вы вучыцеся дысцыпліне, узаемадапамозе, уменню браць на сябе адказнасць. А гэта – грунтоўны фундамент не толькі для будучага воіна, але і для будучага ахоўніка правапарадку.

Вы – нашы найбліжэйшыя саюзнікі ў гэтай важнай справе. Шмат хто з вас, я ўпэўнены, у будучым выбера нялёгкую, але ганаровую службу ў сілавых структурах. Няхай гэты сцяг стане для вас пуцяводнай зоркай, нагадвае, што гонар, адвага і вернасць – гэта канкрэтныя справы і ўчынкі. Шчыра віншую вас з гэтай гістарычнай для клуба падзеяй! Жадаю годна несці сцяг, памнажаць свае добрыя справы і поспехі, быць прыкладам для ўсёй моладзі нашага раёна.

Удзельнікі клуба “Мужнасць” – юнакі і дзяўчаты, якія прайшлі асаблівую падрыхтоўку і даказалі гатоўнасць, прынеслі клятву на вернасць закону, народу, Айчыне і атрымалі пасведчанні.

Са словамі віншавання і наказу да юных патрыётаў звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Гэты ўрачысты дзень назаўжды застанецца ў гісторыі вашага клуба і вашай памяці. Сёння ваенна-патрыятычны клуб “Мужнасць” атрымлівае свой галоўны сімвал – сцяг, знак гонару, доблесці і адзінства. Віншую вас з гэтай падзеяй.

За час свайго існавання клуб “Мужнасць” АУС райвыканкама ўзяў высокую планку: у мінулым годзе яго ўдзельнікі прадставілі Гродзенскую вобласць на рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, дзе сталі сярэбранымі прызёрамі. Хачу выказаць словы ўдзячнасці педагогам, якія праводзяць выхаваўчую работу ва ўстановах адукацыі раёна. Прафесіяналізм, адданасць справе кіраўніка клуба, намесніка начальніка АУС райвыканкама Андрэя Юшкевіча, педагагічнае майстэрства кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання Святаслава Буяка, цеснае супрацоўніцтва аддзела ўнутраных спраў і настаўнікаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прывяло ўдзельнікаў клуба да высокіх вынікаў. Хочацца, каб гэты кірунак развіваўся і ў іншых установах адукацыі раёна.

Быць удзельнікам ваенна-патрыятычнага клуба – каштоўны вопыт, які спатрэбіцца вам у жыцці ў любой прафесіі, а не толькі ў рабоце органаў правапарадку. Казлоўшчынская школа можа па праве ганарыцца сваімі выпускнікамі: практычна кожны год некаторыя з іх паступаюць у ВНУ Міністэрства ўнутраных спраў. Адзін з іх, Кірыл Мазоль, у мінулым годзе папоўніў калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў як малады спецыяліст. 

Жадаю вам з гонарам і годнасцю насіць форму. На вас раўняецца малодшае пакаленне, будзьце заўжды гэтага дастойныя. Клубу “Мужнасць” – росквіту, а кожнаму з вас – моцнага здароўя, надзейных сяброў і мірнага неба над галавой.

Да віншаванняў далучыўся настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына Георгій Ярмоліч.

Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, а таксама артысты Дзятлаўшчыны з нагоды свята падрыхтавалі музычныя выступленні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

8 часов ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

8 часов ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

8 часов ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

8 часов ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

9 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

9 часов ago