Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна на чале са старшынёй раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», намеснікам старшыні райвыканкама Вадзімам Бяляткам прыняла ўдзел у VII пазачарговай канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

Уражаннямі ад удзелу ў форуме падзяліўся Вадзім Бялятка:

— Разам з дэлегатамі Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» мы прынялі ўдзел у пасяджэнні, на якім падведзены вынікі работы за 2025 год. Многія з маіх калег па аб’яднанні — лідары раённых арганізацый, яны падзяліліся вопытам, які практыкуюць.

Важнай задачай было выбранне кандыдатаў для ўдзелу ў пазачарговай рэспубліканскай канферэнцыі РГА «Белая Русь». Гродзеншчыну на ёй будуць прадстаўляць 60 чалавек. Ад Дзятлаўскага раёна ў якасці дэлегатаў-удзельнікаў выбраны я і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Канферэнцыя праходзіла ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Я. Купалы, навучэнцы якога падрыхтавалі для прысутных выдатную канцэртную праграму.

Адным з разгледжаных пытанняў было абмеркаванне праекта праграмы работы Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Аб’яднанне прадоўжыць сваю работу пад лозунгам: «Мы — гвардыя Прэзідэнта».
Сярод цэнтральных задач — садзейнічанне забеспячэнню нацыянальнай  дэмаграфічнай бяспекі, умацаванню здароўя нацыі і развіццю сістэмы аховы здароўя, пабудова здаровага грамадства, развіццё чалавечага патэнцыялу шляхам павышэння якасці адукацыі, медыцыны, грамадзянскае выхаванне, мабілізацыя грамадскіх рэсурсаў для росту канкурэнтаздольнасці эканомікі і іншыя.

Праграма будзе зацверджана ў час рэспубліканскай канферэнцыі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации