Дзяцінства званок развітальны

25 мая ва ўсіх школах Дзятлаўшчыны прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года.  

Апошні званок – светлае свята з ноткамі суму для 120 выпускнікоў нашага раёна, якія стаяць на парозе новага, важнага кроку ў жыцці.

У адзінаццацікласнікаў прадоўжыцца адказная пара іспытаў, у чэрвені першыя свае экзамены здадуць дзевяцікласнікі. У астатніх школьнікаў праз некалькі дзён пачнецца вясёлая, багатая на ўражанні пара летніх канікулаў.

На свята ў сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава завіталі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

З паспяховым завяршэннем навучальнага года школьнікаў і педагагічны калектыў  павіншавала дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Нячай. Яна адзначыла, што па добрай традыцыі падарункі для школьнікаў перадалі спонсары – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.

Цёплыя словы вучням, іх бацькам і настаўнікам выказаў Андрэй Садоўскі:

– Сёння для ўсіх нас асаблівы дзень, які з’яўляецца адной з самых яркіх і ўрачыстых падзей у жыцці кожнага чалавека. Са школьнага парога ў самастойнае жыццё выходзяць выпускнікі школ. Падводзячы вынікі гэтага навучальнага года, я хачу сказаць вам дзякуй за працавітасць, стараннасць і адказнасць. Упэўнены, што ў Год міру і стварэння, аб’яўлены ў нашай краіне, кожны з вас працаваў на вынік. І пацвярджэннем гэтых слоў з’яўляюцца ўзнагароды, якія заваяваны навучэнцамі школы на абласным узроўні. Паважаныя настаўнікі! Хачу выказаць словы шчырай удзячнасці за вашу нялёгкую працу! Вы бераце на сябе самую высокую адказнасць у жыцці – гэта адказнасць за жыцці і лёсы нашых дзяцей ад пачатковага класа і да выпуску. Шмат у чым ад вас залежыць іх выхаванне, розум і веды, уменне жыць у калектыве, у грамадстве, дзяржаве. Вы выхавалі нямала дастойных людзей, якія праслаўляюць Дзятлаўшчыну не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Паважаныя бацькі! Дзякую вам за цярпенне, клопат і бацькоўскую любоў, якія вы ўклалі ў выхаванне дзяцей! Няхай ваш далейшы ўдзел у іх лёсе спрыяе станаўленню іх актыўнай жыццёвай пазіцыі, прафесіяналізму, прынясе новыя перамогі. Няхай вас заўсёды перапаўняе пачуццё гонару за сваіх дзяцей. Дарагія выпускнікі! Упэўнены, што ваша маладая энергія, смеласць і энтузіязм заўсёды дапамогуць справіцца з любымі задачамі, якія паставіць перад вамі жыццё. Мы верым у тое, што, дзе б вы ні былі, кім бы вы ні сталі, заўсёды будзеце помніць бацькоўскі дом, школу, сяброў, усё тое добрае, што ўвабралі ў сябе ў родных сценах, што вы з гонарам прымеце эстафету ад старэйшых пакаленняў, і ў далейшым унесяце дастойны ўклад у захаванне квітнеючай Беларусі. Вы маладыя, а значыць, за вамі будучыня. У добры шлях!

Андрэй Уладзіміравіч уручыў дырэктару школы сертыфікат на 10 тысяч рублёў для ўмацавання матэрыяльнай базы навучальнай установы.

У гэты дзень на адрас галоўных віноўнікаў урачыстасці, выпускнікоў, гучалі добрыя словы наказу, пажаданні ад першакласнікаў, якім яшчэ належыць прайсці школьны шлях.

Урачыстая лінейка завяршылася развітальным вальсам выпускнікоў і апошнім школьным званком.

Гімназія № 1 горада Дзятлава

Сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава

Хвінявіцкая сярэдняя школа

Новаяльнянская сярэдняя школа

Дварэцкая сярэдняя школа

Казлоўшчынская сярэдняя школа

Гезгалаўская сярэдняя школа

Раклевіцкая базавая школа

Круцілавіцкая сярэдняя школа

Жукоўшчынская базавая школа

Вензавецкая сярэдняя школа

Наталля АВЯРЧУК, Ірына СТЫРНІК, Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

7 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

7 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

9 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

9 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago