Згодна з заканадаўствам, ажыццяўленне фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці без пастаноўкі на ўлік у падатковым органе і выплаты збору за дадзеную дзейнасцьабо падатку на прафесійны даход забараняецца.

З 1 студзеня бягучага года зменены парадак выплаты збору. Здзейснены пераход са штогадовай выплаты на штомесячную, устаноўлена яго стаўка ў памеры шасці беларускіх рублёў на месяц.

Таксама ў першым паўгоддзі 2023 года фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, маюць права замест выплаты збору прымяніць падатак на прафесійны даход. З 1 ліпеня фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дадзеную дзейнасць, абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход. Выключэннем з’яўляюцца фізічныя асобы, у дачыненні да рамеснай дзейнасці якіх мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі будзе прынята рашэнне аб выплаце збору, гэта значыць, такія асобы пасля 1 ліпеня змогуць прадоўжыць выплачваць збор у перыяд дзеяння рашэння.

У выпадку пераходу з 1 студзеня па 30 чэрвеня гэтага года фізічнай асобы на прымяненне падатку на прафесійны даход у дачыненні да рамеснай дзейнасці залішне выплачаная сума збору за каляндарны месяц, у якім ажыццёўлены такі пераход, падлягае заліку або вяртанню ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

У сувязі з унесенымі змяненнямі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 6 лютага 2023 года арт. 20 “Народныя мастацкія рамёствы” ў пытанні аднясення прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў рамеснікам неабходна прадаставіць узоры вытворчых вырабаў на выставе мастацкай творчасці. Дадатковую інфармацыю аб выставе можна атрымаць па тэлефонах: 8-01563-2-21-71 (аддзел метадычнай работы ДУК “Дзятлаўскі РЦКНТ”), 6-11-68 (сектар культуры райвыканкама).

Інфармацыю па падатковых выплатах можна атрымаць па тэлефонах: 2-24-55, 2-42-51,2-27-55 (упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне ІМПЗ па Навагрудскім раёне).

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўленняпа рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

22 минуты ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

28 минут ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

12 часов ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

1 день ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

1 день ago