Дзве эпохі, як у люстэрку часу

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся адкрыты дыялог па актуальных праблемах гісторыі і сучаснасці з удзелам актывістаў раённага савета ветэранаў.

У якасці экспертаў на сустрэчы выступілі вядучы спецыяліст ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Валянцін Абухаў і старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар.

Абмяркоўваліся тэмы: “Пазіцыя Рэспублікі Беларусь у падзеях ва Украіне” і “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. На першы погляд, два розныя пытанні, дзве розныя гістарычныя эпохі, аднак у іх, як у люстэрку часу, адбіваецца актуальная праблема цэлага чалавецтва – нацызм і яго разбуральная сіла, якая вядзе да вайны, гібелі соцень і тысяч ні ў чым не павінных мірных людзей.

Міхаіл Губар расказаў прысутным аб афіцыйнай пазіцыі Беларусі ва ўкраінскім канфлікце. Прыводзячы нядаўнія падзеі і факты, ён падкрэсліў, што наша краіна скіравана на ўрэгуляванне ўзаемаадносінаў паміж братнімі народамі Расіі і Украіны і ўсталяванне трывалага міру ў рэгіёне, для чаго неаднаразова станавілася дыялогавай пляцоўкай. На жаль, мінскія пагадненні Кіевам не выконваліся, адбывалася эскалацыя канфлікту, “накачка” Украіны зброяй, рост і прапаганда нацысцкіх настрояў, пачасціліся ўдары па грамадзянскіх аб’ектах у Данбасе, сітуацыя пагражала выхадам ваенных дзеянняў і на беларускую тэрыторыю. У лютым 2022 года Расія нанесла папераджальны ўдар і пачала спецаперацыю па дэнацыфікацыі Украіны. Рэспубліка Беларусь не збіраецца прымаць удзел у ваенных дзеяннях, але будзе ўмацоўваць свае паўднёвыя межы.

Расказваючы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Валянцін Абухаў больш падрабязна спыніўся на зверствах нацыстаў на тэрыторыі нашага раёна, бо на працягу многіх гадоў ён каардынуе  пошукавую работу на Дзятлаўшчыне. Называючы падзеі часоў акупацыі, ён прывёў адзін яшчэ малавядомы шырокаму колу жыхароў факт – уваход нямецкіх часцей 28 чэрвеня 1941 года ў вёску Капці, дзе ворагі спалілі 65 хат, забілі 8 чалавек. Валянцін Аляксеевіч выказаў думку, што гэта магло адбыцца з-за таго, што ў гэтым населеным пункце ворагі сустрэлі актыўнае супраціўленне адступаючых савецкіх салдат. Якраз да вёскі Капці пралягала прамая дарога ад пераправы праз Шчару, па якой ішло масавае адступленне.

Не абышоў увагай выступоўца падрабязнасці фашысцкай аперацыі “Гамбург” па знішчэнні партызан у зоне Ліпічанскай пушчы ў снежні 1942 года, паразважаў і над падзеямі апошніх дзён акупацыі раёна ў ліпені 1942-га.

Напрыканцы сустрэчы дырэктар музея Вольга Цюшляева зрабіла яшчэ адзін кароткі экскурс у гісторыю генацыду на прыкладзе экспазіцыі гэтага года “Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Новые испытания позади! Гордимся ребятами ВПК «Мужество»

Они в очередной раз доказали свой характер, выносливость и командный дух. https://www.youtube.com/embed/LbHKHgFWDDQ  t.me/Neman102 Подписывайтесь на…

16 часов ago

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

19 часов ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

19 часов ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

19 часов ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

21 час ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

23 часа ago