На працягу жыцця чалавек можа змяніць некалькі прафесій, аднак так і не знайсці сваё прызванне.

Вялікая рэдкасць, калі словы хлопчыка або дзяўчынкі “Я хачу стаць…” праз гады становяцца рэальнасцю і вядуць іх толькі па адным працоўным шляху, мінуючы ўсе цяжкасці і перашкоды.

“Я буду вадзіцелем”, – так калісьці сказаў сваім бацькам юны Дзіма Бяляўскі. У якой сферы працаваць? На гэта пытанне таксама быў адназначны адказ. Хлопец вырашыў пайсці па слядах бацькі і звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Пасля заканчэння дзевяці класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы юнак паступіў у мясцовы сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, дзе атрымаў спецыяльнасць “электрагазазваршчык-вадзіцель”. Перад арміяй некаторы час працаваў у КСУП “Слава працы”. Служыў у Мінску ў спецназе. Калі вярнуўся, уладкаваўся вадзіцелем у аўтакалону горада Дзятлава. Прайшоў усяго год, і малады чалавек зноў “выруліў” сваё жыццё ў бок сельскай гаспадаркі: пачаў працаваць па прафесіі ў КСУП “Войневічы”.

Ужо на працягу шасці гадоў мужчына адвозіць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, зялёную масу, зерне. Сваімі дасягненнямі ён не раз праслаўляў гаспадарку на раённых спаборніцтвах па адвозцы збожжа. У свой час прымаў актыўны ўдзел у тэматычных сельскагаспадарчых эстафетах, прысвечаных дням бульбы, малака і іншым.

У Дзмітрыя ёсць любімая дзяўчына, з якой малады мужчына плануе стварыць сям’ю. Вадзіцель ён не толькі на рабоце, але і дома. Мае ўласны аўтамабіль. Заўсёды беражліва ставіцца да сваёй “ластаўкі”, дапамагае родным і блізкім у рамонце машын. Дзмітрый Бяляўскі ўпэўнены, што, якую б прафесію ні абраў чалавек, заўсёды знойдуцца людзі, якія падкажуць у цяжкую хвіліну і нададуць упэўненасці на доўгія гады працы.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

14 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

15 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

16 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

16 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago