Дзятлаўскі касцёл: ці ўсё мы ведаем?

Па нашым раёне працягвае “падарожнічаць” рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, якая праходзіць пад куратарствам сектара спорту і турызму райвыканкама.

Чарговая экскурсія была прысвечана адной са святых “жамчужын” Дзятлаўшчыны – касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – помніку архітэктуры ў стылі барока, пабудаванаму яшчэ ў 17 стагоддзі. Яе ўдзельнікамі сталі члены клуба “Нам гады не бяда” раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, работнікі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава і ўсе жадаючыя, хто цікавіцца гісторыяй каталіцкага храма. Турысцкую групу суправаджала старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык. Экскурсавод падрабязна спынілася на гістарычным шляху і асаблівасцях архітэктуры касцёла, легендах, якія ён у сабе захоўвае ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў. Таксама расказала пра арган: у свой час гэты музычны інструмент стаў “акцёрам” тэлевізійнага праекта “Я хачу гэта ўбачыць” і героем мастацкага фільма “Паланэз Агінскага”.

Ксёндз Здзіслаў Пікула цёпла сустрэў гасцей, дапаўняў аповед супрацоўніка музея, падзякаваў прысутным за тое, што яны неабыякавыя да гісторыі храма, акрапіў удзельнікаў экскурсіі святой вадой. Разам са святаром вернікі памаліліся перад іконай Божай Маці.

Уражаннямі ад экскурсіі падзяліліся члены клуба “Нам гады не бяда”.

Лідзія Лябецкая:

– Заўсёды імкнуся даведацца нешта новае, пашырыць свой кругагляд. Мне вядома многае аб нашым касцёле, аднак экскурсія “адкрыла” дадатковыя старонкі гісторыі каталіцкага храма. Цікава было паслухаць пра падземны ход, які вядзе ад касцёла да капліцы, што на дзятлаўскіх могілках. Пра гэта мне расказвалі яшчэ дзядуля і бабуля. Легенда ці не, застаецца толькі здагадвацца. Лічу, што турыстычная акцыя, якая праходзіць на гэтым тыдні па ўсёй рэспубліцы, дазволіць беларусам з розных куткоў краіны азірнуцца вакол і паглядзець на ўжо звыклыя выдатныя мясціны зусім па-іншаму, пазнаёміцца з гістарычным мінулым роднага краю, папоўніць свае веды новымі і цікавымі фактамі.

Ала Кучынская:

– Кожны дзень, калі іду па справах, праходжу міма многіх гісторыка-культурных аб’ектаў нашага горада, у тым ліку і касцёла. Прыемна, што мне ўдалося пабываць на экскурсіі ў адной з ключавых дзятлаўскіх святынь. Прыгажосць архітэктуры і цікавая гісторыя храма нікога не пакінуць абыякавымі. Шчыра прызнацца, я мала ведаю пра Дзятлаўскі раён. Планую паўдзельнічаць і ў другіх  мерапрыемствах акцыі. Праграма вельмі насычаная. Упэўнена, што правяду час пазнавальна і з максімальнай карысцю.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

9 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

9 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

11 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

11 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

11 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago