Дзятлаўчане адправіліся на вайсковыя зборы ў Слонім

Наш раён прымае ўдзел у мерапрыемствах па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці вайсковых часцей.  Для ўдзелу ў зборах былі накіраваны больш за 20 жыхароў раёна.

Былыя ваеннаслужачыя, радавыя салдаты і сяржанты, 9 чэрвеня прыбылі ў пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных у сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава для рэгістрацыі, праходжання інструктажу і адпраўкі ў вайсковую часць. Згодна з патрабаваннямі “Закона аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі” ваеннаабавязаных суправаджалі кіраўнікі сельскіх саветаў, у якіх яны жывуць.

Падрабязней пра мерапрыемства расказаў камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец:

– Па распараджэнні ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці праводзім пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў у вайсковую часць 33933 горада Слоніма. Пачынаючы з 7 чэрвеня быў разгорнуты штаб апавяшчэння, у якім удзельнічалі ўсе 9 сельвыканкамаў раёна. Сёння ваеннаабавязаныя прыбылі на пункт збору. Заданне выконваецца ў азначаны тэрмін, праблемных момантаў у апавяшчэнні і пастаўцы не ўзнікала. Дадзенае мерапрыемства праводзіцца з пачатку года ў межах плана праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Праверачныя зборы адбудуцца ў перыяд з 9 па 24 чэрвеня, па іх завяршэнні ўсе прызваныя вернуцца ў свой раён.

У ліку тых, хто адпраўляецца ў Слонім, – работнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Яўген Латушка. Ён расказаў, як стаў удзельнікам збораў, і падзяліўся сваім меркаваннем:

– Павестку з райваенкамата я атрымаў па месцы работы. У прызначаны час з рэчамі прыбыў на пункт, каб разам з землякамі адправіцца на зборы. Тэрміновую службу я праходзіў у зенітна-ракетным палку вайсковай часці 97097 горада Гродна, быў вадзіцелем роты забеспячэння, дэмабілізаваўся ў 2014 годзе. Пасля службы ўпершыню ўдзельнічаю ў зборах. Лічу, што такія мерапрыемствы патрэбныя для ўсіх, хто раней праходзіў службу ва Узброеных Сілах, каб не згубіць і паглыбіць атрыманыя ў войску навыкі. Можна праводзіць іх часцей і на большы тэрмін. Абараняць Айчыну – павінна быць не абавязкам беларускіх мужчын, а гонарам, часткай свядомасці. Беларусы – мірныя людзі, гэта факт, пацверджаны стагоддзямі нашай гісторыі. Але ва ўсе часы мы ўмелі дастойна абараняць сваю родную зямлю. Веру, што сучаснае пакаленне ваенных будзе дастойным ратнай славы сваіх продкаў.

Наталля АВЯРЧУК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

14 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

15 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

16 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

17 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago