Парадак на зямлі і стварэнне камфортных умоў жыцця – заўжды ў цэнтры ўвагі. Тэмы набылі асаблівае значэнне ў Год добраўпарадкавання.

Адным з традыцыйных фарматаў работы ў гэтым кірунку на Дзятлаўшчыне з’яўляюцца Дні сельскіх саветаў, якія, з аднаго боку, уяўляюць сабой справаздачна-маніторынгавае мерапрыемства, з другога – абмен лепшым вопытам работы для старшыняў сельвыканкамаў.

Чарговы з іх, першы ў 2025 годзе, прайшоў на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага.

Аб рабоце Казлоўшчынскага сельвыканкама з насельніцтвам, добраўпарадкаванні тэрыторый, іншых кірунках дзейнасці расказала яго старшыня Ала Гародка:

– На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 33 населеныя пункты, самыя буйныя з іх – гарпасёлак Казлоўшчына (1495 жыхароў), вёска Дзянісава (343), аграгарадок Лявонавічы (155), вёска Лозкі (115). Менш за 10 жыхароў у вёсках Гарадкі, Дубароўшчына, Куцкі, Трахімавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Скрэндзевічы, Пархуты, Хамічы, Чарлёнка. На 1 студзеня 2025 года ўсяго налічваецца 1398 гаспадарак, жывуць 3095 чалавек: 1773 – працаздольныя, 1025 – пенсіянеры, 297 – дзеці. Асаблівая ўвага ў рабоце сельвыканкама надаецца катэгарыраваным грамадзянам: 28-мі шматдзетным сем’ям, 78-мі  адзінокім пажылым людзям і 550-ці пажылым, якія жывуць адзінока. На надомным сацыяльным абслугоўванні знаходзіцца 55 чалавек, з якімі працуе 10 сацыяльных работнікаў і дзве сядзелкі. За 2024 год з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва матэрыяльная дапамога на суму 14 755 рублёў аказана 123-м пажылым грамадзянам, на 11 645 рублёў – 73 інвалідам. Штогод колькасць насельніцтва сельсавета ў сярэднім змяншаецца на 70-90 чалавек: у 2024 годзе памерла 85 грамадзян, нарадзілася 15, сёлета – 42, нарадзіліся 3.

На кантролі знаходзяцца пытанні паляпшэння камфорту пражывання: летась на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў было прынята 15 сем’яў (агульная лічба на канец года складала 42 сям’і). Сёлета пасля ўводу ў эксплуатацыю 34-кватэрнага дома і вызвалення дзвюх кватэр у іншых дамах, 13 сем’яў палепшылі жыллёвыя ўмовы.

Для вырашэння пытанняў людзей у сельвыканкаме і падведамных арганізацыях ажыццяўляецца работа са зваротамі грамадзян, праводзяцца сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства (у 2024 годзе – 33 сельскія сходы), ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку разглядаюцца пытанні, якія паступаюць у час Адзіных дзён інфармавання. Падобныя размовы дапамагаюць не толькі данесці неабходную інфармацыю, але і вывучыць меркаванне насельніцтва па розных аспектах. Пільная ўвага надаецца задавальненню просьбаў інвалідаў, адзінокіх пажылых грамадзян. Кожны чацвер працуюць аглядавыя камісіі, на кантролі якіх гэтыя катэгорыі, а таксама сем’і з непаўналетнімі дзецьмі, шматдзетныя, ненадзейныя і дарослыя асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Трымаць больш цесную сувязь з насельніцтвам дапамагаюць старасты, якіх 24 на тэрыторыі сельсавета. Яны праводзяць тлумачальную работу па падтрыманні належнага санітарнага стану прыдамавых тэрыторый, спрыяюць прафілактыцы і папярэджанню правапарушэнняў.

У сельвыканкаме вядзецца ўлік непрацуючых злоўжываючых спіртнымі напоямі жыхароў, схільных да злачынстваў. З імі ладзяцца прафілактычныя размовы, кірмашы вакансій, прапаноўваецца дапамога ў працаўладкаванні, яны выклікаюцца на пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку (летась іх праведзена 14, разгледжаны 250 чалавек).

На прафілактыку пажараў і надзвычайных сітуацый скіравана работа аглядавай камісіі: у 2024 годзе ёю праведзена абследаванне домаўладанняў усіх катэгарыраваных грамадзян, аднак не ўдалося пазбегнуць пажараў, на адным з якіх з-за курэння ў ложку загінуў чалавек. Сёлета аналагічная гібель зарэгістравана ў аграгарадку Лявонавічы.

Занятасць насельніцтва на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета забяспечваюць прадпрыемствы розных формаў уласнасці, сярод якіх ТАА “РоданАгра”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Казлоўшчынскае і Лявонавіцкае лясніцтвы, КУП “Дзятлаўскае ПМС”, ТАА “Панэкспа”, “Канвіга”, “АрсЛігнарыя”, “ЛВК ВУД”. У пасёлку ёсць аддзяленне, а ў аграгарадку Лявонавічы пункт паштовай сувязі. Гандлёвае абслугоўванне жыхароў забяспечваюць 5 дзяржаўных і столькі ж прыватных магазінаў, а ў 29 населеных пунктах – аўтамагазіны. У Казлоўшчынскай сярэдняй школе вучацца 213 дзяцей, Казлоўшчынскі дзіцячы сад наведвае 61 выхаванец. Медыцынскія паслугі жыхарам аказваюць Казлоўшчынская гарадская бальніца і паліклініка, Лявонавіцкі, Падвялікаўскі ФАПы, у пасёлку працуе аптэка, функцыянуюць аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў і сацыяльны пансіянат “Колас”. Культурна-масавыя мерапрыемствы арганізуюць Казлоўшчынскі дом культуры, Казлоўшчынскі філіял Дзятлаўскай школы мастацтваў, гарадская бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі. На тэрыторыі сельсавета ёсць праваслаўны і каталіцкі прыходы. Усе 17 грамадзянскіх могілак у 2023 годзе перададзены на баланс РУП ЖКГ. Ёсць 5 воінскіх пахаванняў і 7 помнікаў, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. У юбілейны год арганізацыямі, замацаванымі за гэтымі аб’ектамі, праведзена важкая работа па рамонце і добраўпарадкаванні. Вызначыліся ТАА “РоданАгра”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. На сістэмнай аснове арганізоўваюцца суботнікі, пастаянна наводзіцца санітарны парадак на землях агульнага карыстання ў населеных пунктах, а сёлета кіраўніцтва райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прыняло актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні крыніцы ў гонар іконы Божай Маці “Живоносный источник”.

Прадаўжаецца работа з незаселенымі дамамі. У рэестры цяпер іх 15. Летась знесены пяць, у гэтым годзе яшчэ адзін, а ўсяго з 2006 года – 121 пустуючы струхнелы дом.

Ала Гародка адзначыла, што сіламі мясцовых уладаў і арганізацый пры падтрымцы раённага кіраўніцтва зроблена нямала для павышэння камфорту жыцця, многае яшчэ належыць зрабіць. Удзельнікі Дня сельсавета наведалі самыя значныя аб’екты добраўпарадкавання і ўбачылі, як яны змяніліся.

Як адзначыў Аляксандр Бараноўскі, падобныя сустрэчы прыносяць свой плён, і яны будуць ладзіцца ў нашым раёне, наступная плануецца ў Жукоўшчынскім сельсавеце. 

Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации