Новае ў заканадаўстве, нарыхтоўка кармоў, рамонтныя работы, крымінальная справа, летняе аздараўленне школьнікаў – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Абмеркавалі на нарадзе тэму арэнднага жылля

Усяго на Дзятлаўшчыне 755 арэндных жылых памяшканняў. Балансаўтрымальнікамі іх з’яўляецца не толькі Дзятлаўскае РУП ЖКГ, але і сельгаспрадпрыемствы, вытворчы ўчастак “Боркі” ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод”. З іх на дадзены момант 103 па розных прычынах незаселеныя. Напрыклад, 6 памяшканняў знаходзяцца ў непрыдатным для пражывання стане, таму пасля камісійнай ацэнкі плануюцца пад знос, 11 выстаўлены на продаж, 4 заселены ў першым квартале бягучага года. Работа вядзецца па ўсіх аб’ектах.

Адказнасць за парадак на ўласным участку

Таксама гаварылі пра новаўвядзенні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2025 г. № 267, якой скарэкціраваны Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.  

Цяпер грамадзяне абавязаны на ўласных падворках падтрымліваць у тэхнічна спраўным стане будынкі, збудаванні, гаспадарчыя пабудовы і агароджы, у тым ліку фарбаваць, рамантаваць, праводзіць замену дэфармаваных, пашкоджаных асобных канструкцый і элементаў, забяспечваць устойлівасць і цэласнасць агароджаў; абавязаны ўтрымліваць будаўнічыя матэрыялы на тэрыторыі зямельнага ўчастка ў складзеным стане; скошваць газоны пры вышыні травянога покрыва больш за 20 см, убіраць тэрыторыю ад будаўнічага і выпадковага смецця, выдаляць сухую расліннасць.

Таксама рэгламентаваны межы пасадкі насаджэнняў (дрэў, кустоў) у дачыненні да сумежных зямельных участкаў і іншае. (Падрабязны матэрыял па тэме чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты).

Дзе будуць аздараўлівацца школьнікі?

У летні перыяд 2025 года на Дзятлаўшчыне плануецца аздаравіць 1130 навучэнцаў у аздараўленчых летніках раёна. Усяго будзе арганізавана работа 20 дзённых (19 выхаваўча-аздараўленчых і адзін спартыўна-аздараўленчы) летнікаў для 920 дзяцей і 9 кругласутачных (7 палатачных і 2 стацыянарныя) выхаваўча-аздараўленчых летнікаў для 210 дзяцей. У выхаваўча-аздараўленчых летніках, якія арганізуюцца ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі, будуць адпачываць 985 дзяцей, у спартыўна-аздараўленчым, які арганізуецца Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай, 145 навучэнцаў.

Дарэчы, усяго па Гродзеншчыне будуць працаваць 706 летнікаў, у якіх плануецца аздаравіць 51 тысячу дзяцей.

Іншыя тэмы кортка

Сельгаспрадпрыемствы раёна актыўна займаюцца нарыхтоўкай кармоў. Першымі ўключыліся ў касьбу аграрыі СГФ “АграМілк”. У выхадныя далучыліся да работ гаспадаркі “Дварэц-Агра”, “Хвінявічы”, “Граніт-Агра” і “Войневічы”.

****

У раёне прадаўжаюцца капрамонты шматпавярховых дамоў, прыдамавых тэрыторый, вуліц. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі дадаткова паставіў задачу РУП ЖКГ у гэтым годзе перакласці плітку і пашырыць тратуар уздоўж гарадскога парка ў райцэнтры і добраўпарадкаваць стаянку аўтамабіляў каля будынка ААТ “ААБ “Беларусбанк”.

****

Жыхарка раёна абакрала нябожчыка. Сэнс не пераносны. Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да жанчыны, 1984 года нараджэння, якая прысвоіла чужую банкаўскую карту. Гаспадар карты памёр. Ашуканка ж па гэтай карце набывала прадукты ў магазінах раёна ўжо пасля смерці мужчыны. У выніку патраціла грошай на агульную суму 464 беларускія рублі.

****

На Дзятлаўшчыне зарэгістравана больш за 1100 грамадзян, не занятых у эканоміцы, 700 з іх знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. З астатнімі вядзецца комплексная прафілактычная работа на месцы. 106 чалавек ужо атрымалі паведамленні ад аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па яўцы ў цэнтр занятасці насельніцтва для працаўладкавання, 35 прыбылі, 5 працаўладкаваны.

Дарэчы, з пачатку года 19 жыхароў раёна ізаляваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации