Перапрацоўка драўніны, трагічнае дарожна-транспартнае здарэнне, бяспека жыццядзейнасці, ахова правапарадку, ход сельскагаспадарчых работ, будаўніцтва – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Пра рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў

Адной з галоўных тэм нарадаў, спачатку абласной, а пасля і раённай, стала выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы ў частцы забеспячэння вывазу драўніны з узлескаў, дарог і ўчасткаў, якія прымыкаюць да ўскраін палёў, размешчаных паблізу населеных пунктаў.

Як патлумачылі спецыялісты, асноўная прычына ўзнікнення вялікіх аб’ёмаў малазапатрабаванай драўніны – гэта леташнія ветравалы і ўсыханне яловых насаджэнняў. У выніку падчас пазапланавых высечак у 70 працэнтах выпадкаў – гэта дроўная драўніна.

– Пытанне рацыянальнага выкарыстання лясных рэсурсаў заўсёды было і застаецца важным у Беларусі. Эфектыўнае кіраванне гэтым прыродным багаццем патрабуе не толькі ўважлівага планавання, але і своечасовага выканання ўсіх работ, звязаных з нарыхтоўкай і перапрацоўкай драўніны. План па забеспячэнні Дзятлаўскім лясгасам жыллёва-камунальнай гаспадаркі дроўнай драўнінай у бягучым годзе складае 26 850 метраў кубічных (студзень-верасень – 18 136 метраў кубічных). З 17 кацельняў, якія працуюць у раёне, дзве – пелетныя і пяць газавых. Для астатніх – важны паліўны запас павінен быць забяспечаны, – адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Пакуль тэмпы па вывазе дроў жылкамунгасам недастатковыя. Абедзвюм арганізацыям пастаўлена задача сфарміраваць адэкватныя ўнутраныя дамоўленасці і да 1 верасня рэалізаваць пастаўленую задачу.

Насенне павінна легчы ў добрую глебу

Аграрыі раёна на бягучым тыдні прыступаюць да сяўбы азімага рапсу. Забяспечыць выкананне плану неабходна да 25 жніўня.

Працягваюцца работы па падрыхтоўцы глебы. Як адзначылі спецыялісты, падрыхтоўка – не менш важная задача, чым сама сяўба. Ад якасці выкананай працы залежыць развіццё кожнай расліны, а значыць, і будучы ўраджай. Нездарма кажуць, што насенне павінна легчы ў добрую глебу.

На Дзятлаўшчыне ідзе церабленне лёну. Два-тры дні неабходна для завяршэння работ гаспадаркам “Граніт-Агра” і “Хвінявічы”. Усе астатнія сельгаспрадпрыемствы церабленне завяршылі.

Наперадзе яшчэ не мала аб’ёмаў, якія трэба пераадолець профільнаму прадпрыемству – Дварэцкаму льнозаводу, між тым, тэмп тут зададзены добры.

Да бяспекі жыццядзейнасці

На мінулым тыдні пажараў і ўзгаранняў на Дзятлаўшчыне не было зафіксавана. Ратаўнікі выязджалі на аказанне дапамогі насельніцтву.

Прадаўжаецца прафілактычная работа па аб’ектах жніва, а таксама па водных аб’ектах. Як удакладніў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык, на ўсіх вадаёмах, не прызначаных для купання, устаноўлены адпаведныя інфармацыйныя знакі і таблічкі. Заклікаў дзятлаўчан быць уважлівымі і выконваць правілы бяспекі ў час адпачынку каля вады (на мінулым тыдні на Гродзеншчыне патанулі два чалавекі).

Гаварылі на нарадзе аб прычынах і наступствах трагедыі на аўтадарозе, якая адбылася 10 жніўня каля гарпасёлка Казлоўшчына, у якой загінулі тры чалавекі, пяць шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Быў адзначаны недастатковы кантроль дарожнай абстаноўкі ў раёне з боку Дзяржаўтаінспекцыі.

Аб’екты пасягальніцтва

Крадзяжы матэрыяльных каштоўнасцяў у аграпрамысловым комплексе ў чарговы раз сталі тэмай для абмеркавання. На мінулым тыдні выяўлены крадзеж 115 літраў афарбаванага дызельнага паліва ў агульным аб’ёме (75 з іх – у СГФ “АграМілк”), 22 літраў малака.

Пакуль добрасумленныя хлебаробы зарабляюць сваёй нялёгкай працай, іх хітрамудрыя “калегі” незаконна спрабуюць адхапіць сабе “кавалак каравая”.

– Нягледзячы на сучасны анлайн-кантроль расходу паліва транспарту, спецтэхнікі, абсталявання, факты крадзяжу ўсё роўна фіксуюцца. Таму не зніжаць кантроль уліку матэрыяльных каштоўнасцяў у сферы АПК, зрабіць высновы кіраўнікам прадпрыемстваў, мабільным групам прадоўжыць маніторынгі як у дзённы, так і начны час, – паставіў задачу кіраўнік раёна адказным службам.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации