Завяршэнне ўборачнай кампаніі, падрыхтоўка да ацяпляльнага перыяду, выкарыстанне дзяржмаёмасці, новыя дарожныя знакі – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Аб падыходах да эфектыўнага выкарыстання дзяржмаёмасці

Пустуючыя будынкі – заўсёды сумнае відовішча. Таму органамі ўлады сёння выкарыстоўваюцца розныя падыходы для ўвядзення ў абарот дзяржаўнай маёмасці. Для многіх будынкаў і збудаванняў атрымліваецца знайсці новых уласнікаў, такім чынам даць ім “новае жыццё”. Іншыя аб’екты па аб’ектыўных прычынах “выпадаюць” з дзяржаўнага абароту і патрабуюць зносу. Гэту тэму абмеркавалі на абласной, а пасля і на раённай нарадах.

На сёння ў Гродзенскай вобласці 711 079,00 квадратных метраў дзяржмаёмасці, якая не выкарыстоўваецца. На Дзятлаўшчыне – 16 569, 65 квадратных метраў, што складае 2 % ад агульнага аб’ёму дзяржаўнай маёмасці ў раёне.

Як падкрэслілі спецыялісты на нарадзе, не ўсе аб’екты знаходзяць пакупнікоў. Па розных прычынах: нязручнае геаграфічнае становішча, не самы лепшы тэхнічны стан, складанасць перапрафілявання для выкарыстання ў вытворчых мэтах і іншыя. Па кожным будынку праводзіцца комплексны аналіз і на яго аснове прымаецца рашэнне. Калі будынак трухлявы, блізка да аварыйнага стану, інвестыцыі ў рэканструкцыю і рамонт значна перавышаюць выдаткі на новае будаўніцтва, то ён рыхтуецца пад знос.

У бягучым годзе ў раёне быў запланаваны знос пяці такіх будынкаў. Усе работы выкананы.

Клімат добраму выніку не перашкода

Годнымі тэмпамі ідзе ўборачная кампанія на Дзятлаўшчыне. На пачатак тыдня было ўбрана 75 % плошчаў зерневых і зернебабовых культур.

– Камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі працуюць у палях да цямна. КСУП “Хвінявічы” завяршыла ўборку зерневых і зернебабовых, СГФ “АграМілк” застаўся літаральна адзін дзень работ. Кожная тона збожжа – гэта цяжкая праца хлебаробаў, хлеб для людзей, і, у канчатковым рахунку, эканоміка раёна. Ужо бачым па лічбах, што добры валавы збор дадуць гаспадаркі “Войневічы”, “Граніт-Агра”, “Дварэц-Агра”. Не ніжэй за ўзровень мінулага года спрацуюць астатнія прадпрыемствы. Сёлетні прыклад хлебаробаў паказвае, што магчыма дасягнуць высокіх вынікаў нават ва ўмовах нестабільнасці кліматычных змяненняў, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. Станоўча адзначыў прафесійны падыход у арганізацыі работ ва ўборачнай кампаніі кіраўнікоў “Жукоўшчыны” і “Хвінявічаў”.

Таксама Андрэй Уладзіміравіч дадаў, што сяўба азімага рапсу ідзе добрымі тэмпамі ў раёне і будзе завершана да 25 жніўня, як і планавалася. Дварэцкім ільнозаводам выцераблена 3332 гектары ільну (89 % плошчаў).

Хутка пачнецца ўборка бульбы, у КСУП “Жукоўшчына” – і іншай агародніны. На кантролі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама застаецца падсеў траваў, сянаж, нарыхтоўка насення, падрыхтоўка плошчаў пад сяўбу льну.

Крытыка на газетнай паласе

Адной з тэм нарады стала выкананне Указа Прэзідэнта № 630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі”.

Адзначана, што крытычныя матэрыялы, інфармацыя па зваротах грамадзян, рэагаванне на паведамленні ў чат-боты на пастаяннай аснове публікуецца ў раённых сродках масавай інфармацыі. Рэагаванне службовых асоб Дзятлаўшчыны на такую інфармацыю адбываецца без затрымак, у вызначаныя заканадаўствам тэрміны. За першае паўгоддзе ў газеце “Перамога” апублікавана 36 матэрыялаў.

Іншыя тэмы коратка

Раённае свята “Дажынкі-2025” дзятлаўскія хлебаробы адсвяткуюць 6 верасня. На цэнтральнай плошчы горада Дзятлава адбудзецца цырымонія ўшанавання механізатараў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных комплексаў, повараў, якія вызначыліся ў пасяўной і ўборачнай кампаніях гэтага года. Гасцей свята чакаюць вытворчыя выставы, канцэртныя праграмы і сюрпрызы ад арганізатараў свята.

****

Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з прадстаўнікамі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Зэльвенскага, Дзятлаўскага раёнаў. Была абмеркавана тэма актуальнасці дарожных знакаў і разметкі на тэрыторыі населеных пунктаў нашага раёна.

****

У раёне прадаўжаюцца работы па падрыхтоўцы цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі да асенне-зімовага перыяду. Пашпарты гатоўнасці ўжо зарэгістраваны на 45,6 % цеплакрыніц і 70,8 % спажыўцоў.

****

Дзятлаўскім РАНС праведзена праверка і абслугоўванне домаўладанняў катэгарыраваных груп грамадзян. У поўным аб’ёме выкананы работы па замене электраправодкі і рамонту пячэй у рамках дзяржпраграм.

Андрэй Садоўскі падзякаваў ратаўнікам за падтрымку на прыкрыцці сельскагаспадарчай тэхнікі ў час уборачнай (штодня працуюць 4-5 пажарных разлікаў), а таксама за работу супрацоўнікаў РАНС у саставе камбайнавых экіпажаў.

****

21 жніўня на Дзятлаўшчыне пройдзе Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы сустрэнуцца з калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Размова пойдзе пра навуку і адукацыю, як моцныя сілы развіцця грамадства і дзяржавы; супрацьдзеянне гандлю людзьмі; навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях; падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона; бяспечныя паводзіны ў лесе.

Ірына КАМАРОВА 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации