Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Не падабаецца ў сельскай гаспадарцы і культуры

Тэму замацавання маладых спецыялістаў на першых рабочых месцах абмеркавалі на абласной, а пасля і раённай нарадах.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: “Матываваная, адукаваная, актыўная моладзь – гэта, па сутнасці, стратэгічны рэсурс развіцця любой краіны”.

У 2026 годзе замацаванасць моладзі на Гродзеншчыне склала 70,7 %. У Дзятлаўскім раёне – 63,1 % (у 2024 годзе – 59,5 %, у 2025 – 60,8 %).

Самыя нізкія працэнты па сферах – у сельскай гаспадарцы і культуры. Самая стабільная сітуацыя ў сферы аховы здароўя і адукацыі. Для выяўлення праблем і атрымання шчырага меркавання моладзі, што неабходна, каб яны прадоўжылі прафесійную дзейнасць пасля абавязковай адпрацоўкі, былі праведзены ананімныя апытанні, фокус-групы, запушчаны чат-бот. На першыя пазіцыі традыцыйна выйшлі: годная аплата, дысцыплінаваны і згуртаваны калектыў, аптымальны рэжым працы, кампенсацыя звышурочнага часу, наяўнасць магчымасцей для службовага росту, камфортнае жыллё.

Абмеркавалі будаўнічыя пытанні

На кантролі знаходзяцца работы па будаўніцтве арэнднага дома ў райцэнтры. Тут завяршаецца замена даху і пачынаюцца ўнутраныя аддзелачныя работы.

Навагрудскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне на бягучым тыдні пачне асфальтаванне праездаў па дваровых тэрыторыях шматпавярховых дамоў па вуліцах Першамайскай і Савецкай у Дзятлаве.

Завяршаюцца капітальныя рамонты, запланаваныя на гэты год.

Праведзены зносы чатырох аварыйных дамоў, на работы выдаткаваны 36 тысяч рублёў.

Рыхтуюцца дакументы па перадачы сетак водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Дзятлаўскага РУП ЖКГ на баланс КУП “Водаканал-Слонім”. Да лістапада месяца прадпрыемству неабходна перадаць 99 аб’ектаў. Андрэй Садоўскі паставіў задачу паскорыць працэс верыфікацыі.

Бяспека

Мінулы тыдзень быў азмрочаны трыма пажарамі, што адбыліся на Дзятлаўшчыне. У агні загінуў адзін чалавек, аднаго выратавалі супрацоўнікі РАНС.

– Лаяльна ставіцеся да катэгорыі грамадзян, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі і не працуюць, – зрабіў заўвагу ратаўнікам і кіраўніцтву сельвыканкамаў Андрэй Садоўскі.

Андрэй Уладзіміравіч падкрэсліў, што кожны старшыня сельвыканкама павінен ведаць сваіх жыхароў, чым яны займаюцца, у якіх умовах пражываюць, як зарабляюць “на хлеб”. Толькі тады можна прафілактыраваць сумеснымі дзеяннямі службаў трагічныя здарэнні. 

Яшчэ адна важная сёлетняя праблема – аматары “ціхага палявання”. Кожны тыдзень супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама займаюцца пошукам грыбнікоў, што згубіліся ў лесе. Дарэчы, на мінулым тыдні на Гродзеншчыне прапалі без вестак у лясных масівах пяць чалавек (адзін з іх – у нашым раёне), пакуль знойдзены толькі трое.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

2 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

2 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

5 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

5 часов ago

Пазнаёмілі з вакансіямі, нагадалі пра бяспеку

Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…

5 часов ago