Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.
Больш падрабязна аб падзеі расказала выхавальніца ўстановы Алена Яблонская:
– Інтэрактыўнае мерапрыемства было скіравана на фарміраванне ў выхаванцаў культуры бяспечных паводзінаў і замацаванне важных навыкаў па асновах бяспекі жыцця. У час гульні дзеці прайшлі складаныя, але карысныя іспыты. На адзін дзень калідор і пакоі сацыяльна-педагагічнага цэнтра ператварыліся ў палігон выпрабаванняў. Атрымаўшы маршрутныя лісты, гульцы накіраваліся пакараць тэматычныя станцыі. Для іх былі падрыхтаваны чатыры ключавыя лакацыі.
На станцыі “Агонь – сябар ці вораг?” дзеці паўтарылі правілы пажарнай бяспекі і на хуткасць адпрацавалі алгарытм выкліку пажарнай службы па нумарах 101 і 112. Рашаць дарожныя рэбусы, збіраць пазлы і дэманстраваць веданне правілаў давялося на станцыі “Дарожны патруль”. Лакацыя “Адзін дома” датычылася асабістай бяспекі. Разам разабралі складаныя жыццёвыя сітуацыі: што адказваць незнаёмцам, якія стукаюць у дзверы, як рэагаваць на падазроныя рэчы, знойдзеныя на вуліцы. На станцыі “Зялёная аптэка” паспаборнічалі ў зборы паходнай аптэчкі, павучыліся аказваць першую дапамогу пры дробных траўмах.
Парадавала, што выхаванцы праявілі згуртаванасць, кемлівасць і добрую тэарэтычную падрыхтоўку, а ў фінальным этапе разгадалі ключавое слова квэста – “бяспека”. За гэта ўсе яны атрымалі памятныя дыпломы і сувеніры, аднак для нас, педагогаў, галоўнае, што дзеці валодаюць ведамі, як абараніць сябе і дапамагчы іншым у непрадбачаных сітуацыях.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga