На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – ААТ “Дварэц-Агра”, КСУП “Хвінявічы” і “Жукоўшчына”. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, сёлета плошча пасадкі бульбы ў раёне склала120 гектараў. Па стане на 27 верасня ўбраны 31 % палеткаў з сярэдняй ураджайнасцю 250 ц/га, валавы збор – 915 тон.
Нарэшце ўстанавілася сухое надвор’е, кожную хвіліну якога аграрыі выкарыстоўваюць для плённай працы. На палетках КСУП “Хвінявічы” працуе бульбаўборачны камбайн, які абслугоўваецца камандай прафесіяналаў. Сярод іх – механізатар Іван Храноўскі, вопытны знаўца сваёй справы.
– Некалі бацька працаваў у сельскай гаспадарцы, я таксама прадаўжаю яго прафесію. Цяпер працую памочнікам механізатара на бульбаўборачным камбайне, выконваю тэхнічнае абслугоўванне: калі ў працэсе ўзнікаюць нейкія непаладкі, дапапамагаю хутка выправіць, каб не было вялікіх перапынкаў у рабоце. Капаем актыўна, пакуль дажджу няма, бульба радуе, ураджай будзе добры. Іван Канстанцінавіч расказвае, што доўгі час працаваў у колішнім КСУП “Вензавец”, а з 2001 года – у КСУП “Хвінявічы”. Аб перамене прафесіі на больш лёгкую ніколі нават не думаў, паколькі тут яго ўсё задавальняе.
– Работа зразумелая, заробкі таксама на ўзроўні. Калі ведаеш і любіш сваю работу, ніякіх праблем няма. Летам я добра папрацаваў памочнікам на ўборцы збожжавых, цяпер на бульбе, ужо пяты сезон запар, а неўзабаве разам з іншымі механізатарамі буду рыхтаваць тэхніку для пастаноўкі на зімоўку, – дзеліцца ён.
Якой стратэгіі прытрымліваюцца ў КСУП “Хвінявічы” і ці задаволены ўраджаем бульбы, расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кугейка:
– Плошча пасадкі бульбы ў нашай гаспадарцы складае 50 гектараў, культура прадстаўлена гатункамі – традыцыйным “скарбам” і раннім “першацветам” рознай рэпрадукцыі.
Ранняя бульба, пасаджаная на плошчы 5 гектараў, ужо ўбрана: закладзены стабілізацыйны фонд, насенне, астатняя прадукцыя будзе захоўвацца і рэалізоўвацца на раённых кірмашах.
Аляксандр Віктаравіч кажа, што, каб бульба ўрадзіла на славу, былі прыняты ўсе меры:
– На сёння ўбрана 22 гектары бульбы. Наперадзе яшчэ шмат работы, але ў хуткім часе плануем перасягнуць экватар уборкі. Цяпер капаем гатунак “скарб”, рэпрыдукцыйнае пакаленне “эліта” з сярэдняй ураджайнасцю 344 ц/га. Вынік радуе: каб яго атрымаць, мы “кармілі” палетак мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі ў час асенняга ворыва, прымянялі ўвесь комплекс ахоўных мерапрыемстваў, двойчы акучвалі і ўносілі неабходныя мікраэлементы.
З поля бульба дастаўляецца тэхнікай гаспадаркі на сартавальны пункт, дзе адбіраецца, калібруецца і закладваецца на доўгае захоўванне, каб зімой у кожным магазіне, а таксама ў навучальных установах раёна яе было дастаткова.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga