Чыгунка для ўсіх, а для дзяцей асабліва, з’яўляецца зонай павышанай небяспекі.

На жаль, менавіта яна прыцягвае падлеткаў для гульняў, прагулак і забаваў. З надыходам летніх канікулаў варта б надаць асаблівую ўвагу папярэджанню няшчасных выпадкаў на чыгунцы з удзелам дзяцей. Канікулы-гэта час, калі дзеці часта застаюцца без нагляду дарослых і прадастаўлены самі сабе.

Не забывайце нагадаць элементарныя правілы паводзін сваім дзецям:

— не стаяць блізка да краю платформы пры набліжэнні цягніка;

— не залазіць пад вагоны;

— пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, пераездамі;

— не ладзіць гульні паблізу чыгуначнага палатна;

— перад пераходам пуці па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці поезда сустрэчнага накірунку;

— пры набліжэнніцягніка варта спыніцца, прапусціць яго і, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага саставу па суседнім пуці, працягваць пераход.

Таксама забараняецца:

— выкарыстоўваць навушнікі і мабільныя тэлефоны пры пераходзе чыгуначныхпуцей;

— праязджаць на дахах, падножках, пераходных пляцоўках вагонаў;

— пакідаць дзяцей без нагляду на пасадачных платформах і ў вагонах;

— выходзіць з вагона на міжпуцце і стаяць там пры праходзе сустрэчнага цягніка;

— ладзіць гульні на чыгуначных пуцяхі платформах;

— скакаць з платформы на чыгуначныя пуці;

— пераходзіць праз чыгуначныя пуці перад цягніком,якіблізка стаіць;

— падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз пуці;

— пераходзіць чыгуначны пуцьва неўстаноўленым месцы;

— праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняй рэйкі;

— перасякаць чыгуначныя пераезды на чырвонае святло светлафора.

Ніякія старанні і дзеянні работнікаў чыгуначнага транспарту не забяспечаць бяспеку грамадзян на чыгуначных пуцях. Ваша жыццё і жыццё вашых дзяцей залежыць ад таго, як будуць выконвацца правілы знаходжання на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Людзі пастаянна кудысьці спяшаюцца і спазняюцца, калі на іх дарозе знаходзяцца чыгуначныя пуці, імкнуцца знайсці прыдатную шчыліну і праскочыць паміж цягнікамі ў неўстаноўленых для праходу месцах. Людзі забываюць пра тое, што такім чынам могуць скараціць сабе не дарогу, а жыццё. Трэба памятаць: наша жыццё залежыць ад нас саміх.

Вікторыя БОЛАНДЗЬ,
інжынер Лідскай дыстанцыі пуці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago