Чыгунка для ўсіх, а для дзяцей асабліва, з’яўляецца зонай павышанай небяспекі.

На жаль, менавіта яна прыцягвае падлеткаў для гульняў, прагулак і забаваў. З надыходам летніх канікулаў варта б надаць асаблівую ўвагу папярэджанню няшчасных выпадкаў на чыгунцы з удзелам дзяцей. Канікулы-гэта час, калі дзеці часта застаюцца без нагляду дарослых і прадастаўлены самі сабе.

Не забывайце нагадаць элементарныя правілы паводзін сваім дзецям:

– не стаяць блізка да краю платформы пры набліжэнні цягніка;

– не залазіць пад вагоны;

– пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, пераездамі;

– не ладзіць гульні паблізу чыгуначнага палатна;

– перад пераходам пуці па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці поезда сустрэчнага накірунку;

– пры набліжэнніцягніка варта спыніцца, прапусціць яго і, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага саставу па суседнім пуці, працягваць пераход.

Таксама забараняецца:

– выкарыстоўваць навушнікі і мабільныя тэлефоны пры пераходзе чыгуначныхпуцей;

– праязджаць на дахах, падножках, пераходных пляцоўках вагонаў;

– пакідаць дзяцей без нагляду на пасадачных платформах і ў вагонах;

– выходзіць з вагона на міжпуцце і стаяць там пры праходзе сустрэчнага цягніка;

– ладзіць гульні на чыгуначных пуцяхі платформах;

– скакаць з платформы на чыгуначныя пуці;

– пераходзіць праз чыгуначныя пуці перад цягніком,якіблізка стаіць;

– падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз пуці;

– пераходзіць чыгуначны пуцьва неўстаноўленым месцы;

– праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняй рэйкі;

– перасякаць чыгуначныя пераезды на чырвонае святло светлафора.

Ніякія старанні і дзеянні работнікаў чыгуначнага транспарту не забяспечаць бяспеку грамадзян на чыгуначных пуцях. Ваша жыццё і жыццё вашых дзяцей залежыць ад таго, як будуць выконвацца правілы знаходжання на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Людзі пастаянна кудысьці спяшаюцца і спазняюцца, калі на іх дарозе знаходзяцца чыгуначныя пуці, імкнуцца знайсці прыдатную шчыліну і праскочыць паміж цягнікамі ў неўстаноўленых для праходу месцах. Людзі забываюць пра тое, што такім чынам могуць скараціць сабе не дарогу, а жыццё. Трэба памятаць: наша жыццё залежыць ад нас саміх.

Вікторыя БОЛАНДЗЬ,
інжынер Лідскай дыстанцыі пуці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации